Капучына
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Капучына — кава з дадаткам успененага малака, альбо з вяршкамі і дробкай сыпучага шакаладу ці какава для аздобы. Падаецца звычайна ў не надта высокай фарфоравай шклянцы.
Гэты рэцэпт быў вынайдзены ў 19 стагоддзі ў Вене, але хутка стаў папулярны ў Італіі і менавіта там набыў канчатковую форму. Назву сваю напой атрымаў ад манахаў-капуцынаў, вопратку якіх нагадвае колерам.
У Італіі капучына часта п'юць за сняданкам і практычна ніколі — пазней. У астатніх краінах такой традыцыі няма.
Глядзіце таксама [правіць]
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капучына