Капэла Сан-Джорджа
Капэла Сан-Джорджа (іт. Oratorio di San Giorgio) — каталіцкая капэла ў горадзе Падуя (Італія), прысвечана вялікамучаніку Георгію. З'яўляецца прыбудовай да паўднёвага трансэпта базілікі Святога Антонія. Пабудавана па заказе маркіза Раймандзіна Лупі дзі Саранья ў 1377 годзе як фамільны магільны склеп. Роспіс капэлы была даручана Альтык'ера да Дзевіа, які завяршыў яе ў 1379 годзе.
На сценах капэлы размешчаны 22 вялікіх кампазіцыі і каля ста меншых. Фрэскі прысвечаны сюжэтам жыцця святога Георгія, Кацярыны Александрыйскай і святой Люцыі. На бакавой сцяне пад крыжовым скляпеннем знаходзіцца манументальная шматфігурная фрэска «Распяцце Хрыстова». Па меркаванні мастацтвазнаўца П'етра Таэска гэта фрэска з'яўляецца галоўным творам другой паловы эпохі трэчэнта.[1]
Зноскі
Літаратура[правіць]
- Бруно Разолини Падуя — Deganello, 2006. — С. 53.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капэла Сан-Джорджа
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |