Капібара
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Капібара | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Вадасвінкавыя |
|||||||||||||
| Від: |
Капібара |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Hydrochoerus hydrochaeris Linnaeus, 1766 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Капібара, або вадасвінка (Hydrochoerus hydrochaeris) — паўводнае траваеднае млекакормячае з сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae), адзіны прадстаўнік у сямействе. Капібара — самы буйны сярод сучасных грызуноў. На мове індзейцаў гуарані слова капібара азначае «спадар траў».
Даўжыня цела дарослай капібары дасягае 1-1,35 м, вышыня ў карку — 50-60 см, самцы важаць 34-63 кг, а самкі — 36-65,5 кг (вымярэнні зробленыя ў венесуэльскіх льяносах). Самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.