Капілярны эфект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Капіля́рны эфект, капілярныя з'явы, капілярнасць (ад лац.: capillaris — валасяны) — фізічная з'ява змянення ўзроўню вадкасці пад ўздзеяннем сіл паверхневага нацяжэння на мяжы нязмешваючыхся асяроддзяў.

CapillaryAction.svg

Скрыўленне паверхні вадкасці выклікае з'яўленне дадатковага капілярнага ціску, звязанага з радыусам крывізны ўраўненнем Лапласа. Узняцце вадкасці ў капілярах адбываецца пры змочванні іх вадкасцю (капілярны ціск дадатны адносна сазлучанага з капілярам сасуда з вадкасцю, напрыклад, вада ў шкляной трубцы, глебе і да т.п.). Паніжэнне ўзроўню вадкасці адбываецца ў выпадку, калі вадкасць не змочвае сценкі капіляра (напрыклад, ртуць у шкляной трубцы).

Капілярныя з'явы адкрыты і даследаваны Леанарда да Вінчы. Даследаваннямі капілярных з'яў займаліся Б. Паскаль. Тэорыя капілярных з'яў атрымала развіццё ў навуковых працах Т. Юнга (1805), П. Лапласа (1806), С. Пуасона (1831) і іншых вучоных[1].

Капілярныя з'явы граюць важную ролю ў працэсах жыццядзейнасці жывёл і раслін, выкарыстоўваюцца ў хімічных тэхналогіях, тэхніцы. Капілярным эфектам абумоўлены, напрыклад, рух соку ў раслін, падняцце газы па кноту, паглынанне вільгаці рушніком[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Капиллярные явления (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Капиллярные явления — артыкул на сайце «Энергетическое образование» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский — Мінск: Новое знание, 2010. — 592 с. — 3010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]