Каравела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каравела партугальскага мараплаўца Лопа Саарэша.

Каравела — марское, ветразевае судна з 3-4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі на карме.

Агульныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Рэпліка каравела XV стагоддзя.

У XII стагоддзі каравеламі называлі невялікія партугальскія рыбалоўныя судны, а пазней гэта назва была перанесена на гандлёвыя судны сярэдняй велічыні - двухмачтавыя з лацінскімі ветразямі. З часам лацінскі ветразь на фок-мачце замянілі прамым. Відавочна, пры стромкім бейдэвіндзе больш падыходзілі лацінскія ветразі, а пры поўных курсах - прамыя. Каравеламі карысталіся таксама партугальскія канкістадоры.

Мараходныя якасці[правіць | правіць зыходнік]

Мараходныя якасці каравелы, у параўнанні з суднамі, што былі ў той час, былі значна вышэйшымі. Хуткасць ходу дасягала 14-15 вузлоў. Па сведчанні аднаго марака XV стагоддзя «каравелы выдатна лавіравалі, паварочваючыся да ветру то адным, то іншым бортам, быццам у іх былі вёслы». Асаблівае значэнне мелі лёгкасць і манеўранасць каравелы ва ўмовах акіянскіх плаванняў ля невядомых і слаба абследаваных берагоў. Першапачаткова каравелы былі лёгкімі аднапалубнымі караблямі водазмяшчэннем у 50-70 тон, даўжынёй 15-25 метраў, з трыма або чатырма матчамі і лацінскімі ветразямі. Адносна высокія мачты і наяўнасць бушпрыта дазволілі павялічыць плошчу ветразяў ўдвая, што, натуральна, адбілася на павелічэнні хуткасці ходу. Лацінскія ветразі на касых рэях грот-і бізань-мачтах дазвалялі суднам хадзіць крута да ветру. Толькі фок-мачта несла чатырохвугольны прамы ветразь. Удала была вырашана і канструкцыя корпуса каравелы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.43

Спаслкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тыпы парусных судоў