Каракал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каракал
Caracal National Zoo Washington.jpg
Каракал (Caracal caracal)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Сысуны

Інфраклас:

Плацэнтарныя

Атрад:

Драпежныя

Сямейства:

Каціныя

Род:

Каракалы

Від:

Каракал

Навуковая назва

Caracal caracal Schreber, 1776

Арэал

Caracal distribution.GIF

ITIS   552775
NCBI   61394

Каракал, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных.

[правіць] Апісанне

Знешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65-82 см, хваста — 25-30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11-19 кг. Вушы з пэндзлікамі (да 5 см) на канцах. На лапах развітая шчотка з шорсткай поўсці, якая аблягчае перасоўванне па пяску.

Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамерыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Пэндзлікі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-меланісты.

[правіць] Паходжанне назвы

Назва «каракал» паходзіць ад турэцк.: karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць берберыйскай рыссю.

[правіць] Падвіды каракала

  • Caracal caracal caracal
  • Caracal caracal algira
  • Caracal caracal damarensis
  • Caracal caracal limpopoensis
  • Caracal caracal lucani
  • Caracal caracal michaelis
  • Caracal caracal nubicus
  • Caracal caracal poecilictis
  • Caracal caracal schmitzi
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах