Каракаціцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каракаціцы
Sepia latimanus (Reef cuttlefish) dark coloration.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sepiida Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   82361
NCBI   6609

Каракаціцы, Сепіі[1] (Sepiida) — атрад жывёл з класа галаваногіх малюскаў.

Ад усіх іншых сучасных галаваногіх, каракаціцы адрозніваюцца прысутнасцю своеасаблівай вапнавай ўнутранай ракавінай ў выглядзе шырокай пласцінкі, якая займае амаль усю спінавы бок тулава. Авальнае цела абрамляе з абодвух бакоў плаўнік ў выглядзе вузкай касцістай аблямоўкі, што цягнецца ўздоўж усяго тулава. Толькі на заднім канцы цела левы і правы плаўнікі падзеленыя. Хапальныя рукі доўгія, уцягваюцца цалкам у асаблівыя мехападобныя рытвінкі; астатнія рукі кароткія. Варонка з клапанам. Чацвёртая левая рука ў самцоў гектакатылізавана ў пачатку (гэта значыць адрозніваецца па сваёй будове і служыць для апладнення).

Да роду Sepia належыць каля 30 сучасных відаў, якія жывуць у асноўным у цёплых морах, паблізу берагоў. Некалькі выкапнёвых відаў вядомыя з юры і з трацічных адкладаў. Каракаціцы могуць плаваць, але звычайна трымаюцца на дне, падчэкваючы здабычу — рыб і ракападобных.

Зноскі

  1. Напісанне Каракаціцы, Сепіі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.47