Каралеваслабодскія камяні з крыжамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычныя славутасці
Каралеваслабодскія камяні з крыжамі
Каралеваслабодскі камень з крыжам 1. 2009 г.
Каралеваслабодскі камень з крыжам 1. 2009 г.
52°37′44,80″ пн. ш. 29°45′27,59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Светлагорск
Канфесія хрысціянства
Першае згадванне 2009
Асноўныя даты

2007камень 1: выяўлены, абследаваны,
перавезены ў музей

2009камень 1: першая публікацыя
2009камень 2: выяўлены, абследаваны

2013камень 2: перададзены ў музей
Статус захоўваюцца на тэрыторыі музея
Стан поўная захаванасць
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Каралеваслабодскія камяні з крыжамігранітныя валуны, на якіх высечаны старадаўнія выявы крыжоў; гістарычныя славутасці. Выяўлены пры археалагічных раскопках у вёсцы Каралева Слабада-2 (Краснаўскі сельсавет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). Знаходзяцца на тэрыторыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Валуны можна аднесці да т. з. закладных (падмуркавых) камянёў з крыжамі[1]. Яны з'яўляюцца адметнымі прыкладамі знаходак, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб старадаўніх звычаях.

Камень 1[правіць | правіць зыходнік]

Герб г. Казімір.

У 2007 г. пры раскопках г. Казімір, які існаваў у 17 ст. на месцы в. Каралева Слабада-2, былі знойдзены фундаментныя валуны. Як лічыць доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (г. Мінск), яны ляжалі ў падмурку вялікай пабудовы, магчыма, ратушы.

Пасля перавозкі знаходак у Музей гісторыі г. Светлагорска рабочы музея заўважыў на адным з валуноў выяву 4-канцовага крыжа. Просты роўнаканцовы крыж мае даўжыню каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах, пры іх шырыні і глыбіні каля 1 см.[2]

Камень 2[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 г. у в. Каралева Слабада-2 вяліся раскопкі на царковішчы Благавешчанскага храма, які вядомы па дакументах з 1835 г. (як мяркуецца, існаваў з часу г. Казіміра). Пры раскопках былі выяўлены фундаментныя валуны[3]. На адным з іх кіраўнік раскопак С. Рассадзін вызначыў неглыбока высечаную выяву 6-канцовага крыжа, пад якім сімвалічная выява гары Галгофа.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напр., у 19 ст. камень з крыжам быў закладзены ў падмурак моста праз р. Енісей.
  2. Рассадин С. Е. Историко-археологические открытия последних лет на территории Светлогорского района и города Светлогорска в Беларуси // Пензенский археологический сборник / Пензенский институт развития образования. Вып. 3. — Пенза, 2010. С. 344—375. (руск.)
  3. Маслюкоў Т. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў // Regionby.org. 2009.08.14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]