Каралевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каралевіч/каралеўна — афіцыйны арыстакратычны тытул у манархічнай Рэчы Паспалітай і Каралеўстве Польскім, дзеці пануючых каралёў польскіх.

Значэнне таксама мае на ўвазе дзяцей замежных манархаў. Непасрэднымі калегамі каралевіча ў іншых манархічных сем’ях адпаведна лічацца такія пасады, як інфант, прынц каралеўскай крыві  (польск.).

Слова можна сустрэць у дакументах ВКЛ XV стагоддзя (загад каралевіча Казіміра жамойцкаму старосце Кантоўту; 14 красавіка 1441 г., Вільня)[1]. Каралевіч Уладзіслаў у 1617—18 гадах з войскамі хадзіў у паход  (руск.) на Маскоўскае царства[2].

Ужыванне ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца таксама, у прыватнасці, у народных песнях («Ах, лялён рана, каралеўна ўстала»[3]), паданнях і казках: «Каралевіч, які нічога не баяўся» (Браты Грым)[4], «Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка» (беларуская народная казка)[5], «Аб каралевічу-чараўніку» (беларуская народная казка)[6]. У сучаснай беларускай літаратуры — у фэнтэзійна-прыгодніцкай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Беларускім этнографам Еўдакімам Раманавым у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў XIX стагоддзі быў запісаны карагод (гульня) «У каралевіча». Ён гэта апісваў такім чынам:

Для гульні ў каралевіча дзяўчыны становяцца ў кружок. У сярэдзіну кружка ўпускаецца царскі сын, ці каралевіч,— дзяўчына, якой даецца шапка ў рукі. Ходзячы вакол царскага сына дзяўчыны спяваюць:
«Цароў сын, каралевіч, Пры гораду ходзіць. Пры гораду ходзіць. Шапку ў руках носіць, А шапачку носіць, Нівест выглідаіць…»
.

Дзяўчына, якая стаіць у крузе, выбірае адну з сябровак і цалуе яе. Тая бярэ ў яе шапку і сама ідзе ў круг. Гульня працягваецца, пакуль усё не пабываюць каралевічам[7].

Карагод «У каралевіча» у 1922 годзе выкарыстоўваў К. Алексютовіч у п’есе Е. Міровіча «Машэка». Тэкст песні ў п’есе быў зменены, а карагод быў значна тэатралізаваны[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2010. Праверана 7 лютага 2015.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Погляд у гісторыю. Праверана 7 лютага 2015.
  3. Калядныя і шчадроўскія песні // Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі. — Мн.: Навука і тэхніка, АН БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, 1975. — С. 229. — 736 с. — (Беларуская народная творчасць). — 5 000 экз.
  4. Пераклад: Міхась Пазнякоў. Каралевіч, які нічога не баяўся. Беларуская Палічка. Праверана 11 студзеня 2015.
  5. Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка // Беларускія казкі. — Мюнхен, 1957.
  6. Аб каралевічу-чараўніку. Праверана 7 лютага 2015.
  7. а б Хороводы. Праверана 7 лютага 2015.