Каралеўская акадэмія мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія мастацтваў займае Бёрлінгтан-хаўс на Пікадзілі — паладыянскую рэзідэнцыю графа-архітэктара Бёрлінгтана

Каралеўская акадэмія мастацтваў (англ.: Royal Academy of Arts) — найбольш уплывовае і аўтарытэтнае згуртаванне мастакоў Вялікабрытаніі.

Заснаваная ў 1768 годзе: 10 снежня гэтага ж года былі зацьверджаныя першыя 40 членаў Акадэміі. Першым прэзідэнтам Акадэміі быў абраны Джошуа Рэйналдс.

У цяперашні час склад Акадэміі абмежаваны 80 месцамі, з якіх 14 зарэзерваваныя для скульптараў, 12 для архітэктараў і 8 для гравёраў; астатнія 46 займаюць жывапісцы. Новыя акадэмікі абіраюцца дзейнымі членамі Акадэміі.

Асновай дзейнасці Акадэміі з’яўляюцца штогадовыя публічныя выставы. Паводле правілаў, удзельнічаць маюць права не толькі акадэмікі, але і іншыя ахвотныя мастакі, для чаго неабходна падаць сваю работу на разгляд конкурснай камісіі. Шматлікія работы на штогадовых выставах прадаюцца. Нароўні з работай стала дзейнага музею Акадэміі штогадовыя выставы з’яўляюцца адной з асноўных крыніц прыбытку Акадэміі — гэта істотна, бо Каралеўская акадэмія мастацтваў паводле свайго статус не прымае фінансавай падтрымкі ад дзяржавы або кароны.

Сярод членаў Акадэміі былі такія выбітныя брытанскія мастакі, як Томас Гейнсбара, Джозеф Цёрнэр, Джон Канстэбл, Джон Эверэт Міле.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]