Каралеўская аўдыенсія Кіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрыторыі, падкантрольныя аўдыенсіям Кіта і Санта-Фэ-дэ-Багата

Каралеўская аўдыенсія і канцылярыя Кіта (ісп.: Audiencia y Cancillería Real de Quito) — суд апеляцыйнай інстанцыі і адміністрацыйная структура ў віцэ-каралеўстве Перу.

Каралеўскі ўказ аб вылучэнні новай аўдыенсіі са складу аўдыенсіі Лімы быў падпісаны іспанскім каралём Філіпам II 29 жніўня 1563 года. Фармальна яна падпарадкоўвалася віцэ-каралеўству Перу, але ў сувязі з вялікай аддаленасцю ад Лімы прэзідэнт Аўдыенсіі фактычна з'яўляўся поўнаўладным гаспадаром на тэрыторыі сучасных Эквадора, паўднёвай Калумбіі, паўночнага Перу і паўночна-заходняй Бразіліі.

У 1717 годзе для зручнасці адміністравання з віцэ-каралеўства Перу было вылучана віцэ-каралеўства Новая Гранада, і аўдыенсія Кіта перайшла пад яго юрысдыкцыю, аднак у 1723 годзе Новая Гранада была ліквідавана, і Аўдыенсія Кіта вярнулася пад юрысдыкцыю Перу. У 1729 годзе Новая Гранада была створана зноў, і Аўдыенсія Кіта заставалася ў яе складзе аж да здабыцці незалежнасці ад Іспаніі.

Пасля ўтварэння Вялікай Калумбіі падпарадкаваная Аўдыенсіі тэрыторыя была падзелена на чатыры дэпартаменты — Эквадор, Гуаякіль, Азуай і Каўка. У 1830 годзе Эквадор, Гуаякіль і Азуай адлучыліся ад Вялікай Калумбіі і ўтварылі новую дзяржаву Эквадор.