Каралеўская бібліятэка Бельгіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўская бібліятэка Бельгіі
нідэрл.: Koninklijke Bibliotheek van België[1]
фр.: Bibliothèque royale de Belgique[1]
ням.: Königliche Bibliothek von Belgien[1]
англ.: Royal Library of Belgium[1]
Выява лагатыпа
Краіна
Заснавана 19 чэрвеня 1837
Філіялы ISSN National Centre for Belgium[d], KBR Museum[d] і KBR Web Archive[d]
Код ISIL BE-KBR00
Вэб-сайт kbr.be (гал.)(англ.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўская бібліятэка Бельгіі (фр.: Bibliothèque royale de Belgique, нідэрл.: Koninklijke Bibliotheek van België), неафіцыйна вядомая таксама як Альберціна — нацыянальная навуковая бібліятэка Бельгіі. Асноўная мэта бібліятэкі — збіраць і захоўваць усе выданні, якія публікуюцца ў Бельгіі, а таксама працы бельгійцаў, якія жывуць за мяжой. У адпаведнасці з бельгійскім заканадаўствам пра абавязковы экзэмпляр, бібліятэка атрымлівае як мінімум адзін экзэмпляр кожнага выдання, якое публікуецца ў Бельгіі.

Акрамя бельгійскіх, бібліятэка ўтрымлівае вялікую колькасць замежных выданняў.

Бібліятэка знаходзіцца ў Бруселі на Гары Мастацтваў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Crossroad Bank of Enterprises
  2. https://erfgoedkaart.be/?id=7740