Каралеўскі палац у Неапалі
Каралеўскі палац у Неапалі (Палацца Рэалі; іт. Palazzo Reale di Napoli) — галоўная рэзідэнцыя манархаў Каралеўства Абедзвюх Сіцылій з дынастыі Бурбонаў. Пабудаваны вакол П'яцца-дэль-Плебісчыта ў Неапалі на месцы палаца, выбудаванага па праекце Даменіка Фантана для Філіпа III (які ніколі не быў ў Неапалі). Да будаўніцтва прыступілі ў 1600 годзе і працягвалася яно больш за 50 гадоў. У 1717 г. у тым будынку хаваўся царэвіч Аляксей перад арыштам і выдачай у Расію. Цяпер існуючае збудаванне — плод перабудовы, прадпрынятай у сярэдзіне XVIII ст. пад наглядам Луіджы Ванвітэлі. Перад заходнім фасадам палаца ўстаноўлены статуі найвялікшых кіраўнікоў у гісторыі каралеўства, а па баках садовай брамы — конныя статуі з Анічкава моста ў Санкт-Пецярбургу.
У наш час у крылах палаца размяшчаюцца розныя ўстановы, але асноўную частку будынка з 1814 г. займае Нацыянальная бібліятэка, дзе захоўваюцца тысячы тамоў кніг і ўнікальны збор папірусаў з Геркуланума. Сярод іншых памяшканняў варта вылучыць Цэнтральную залу, Тронную залу і Залу Геркулеса, якія нароўні са шматлікімі заламі каралеўскіх апартаментаў утвараюць Музей гістарычных апартаментаў Каралеўскага палаца. Тут выстаўлены працы такіх майстроў, як Тыцыян, Гверчына, Андрэа Вакара, Матыа Прэці, Спаньялета, Масіма Станцыёнэ і Лука Джардана.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі палац у Неапалі
| Славутасці Неапаля | |
|---|---|
| Сабор і цэрквы | |
| Замкі | |
| Каралеўскія палацы |
Палацца Рэале · Палацца Кападымонтэ |
| Падземны Неапаль | |