Каралеўскі судны двор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фасад будынка Каралеўскага суднага двара.

Каралеўскі суд Лондана (англ.: Royal Courts of Justice, літар. «каралеўскі судны двор») — вышэйшы грамадзянскі суд Вялікабрытаніі, які разглядае пазовы па грамадзянскіх справах. З'яўляецца судом вышэйшай інстанцыі Англіі і Уэльса.

Разглядае грамадзянскія справы, некаторыя з якіх маюць шырокі грамадскі рэзананс. Напрыклад, шлюбаразводны працэс Пола Макартні, які цягнуўся цэлых тры гады[1][2]. У сувязі з гэтым ля ўваходу ў суд можна часта ўбачыць журналістаў і тэлевізійнікаў, якія падпільноўваюць герояў скандальных навін.

Суд займае манументальны комплекс будынкаў у неагатычным стылі на вуліцы Стрэнд у цэнтры Лондана, які быў збудаваны ў 18731882 гадах па праекце былога адваката Джорджа Эдмунда Стрыта і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай як яркі прыклад віктарыянскай архітэктуры.

Вышэйшым (вярхоўным) судом па крымінальных справах з'яўляецца суд Олд-Бейлі, размешчаны ў Лонданскім раёне Холбарн.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 51°30′49″ пн. ш. 0°06′48″ з. д. / 51.513611° пн. ш. 0.113333° з. д. (G) (O) (Я)