Каралеўства Вестфалія
| Каралеўства Вестфалія ням.: Königreich Westphalen Сатэліт Французскай імперыі |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
Каралеўства Вестфалія ў складзе Рэйнскага саюза ў 1812 годзе |
|||||||||
| Сталіца | Касэль | ||||||||
| Мова | нямецкая | ||||||||
| Валюта | вестфальскі франк | ||||||||
| Плошча | 37 883 км² (1807—1809) |
||||||||
| Насельніцтва | 1 950 724 (1809) |
||||||||
| Форма кіравання | манархія | ||||||||
| Правіцель | Жэром Банапарт | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 9 ліпеня 1807 | Тыльзіцкі мір | ||||||||
| - 19 кастрычніка 1813 | Бітва народаў | ||||||||
Каралеўства Вестфалія (ням.: Königreich Westphalen) — дзяржава, якая існавала ў 1807 - 1813 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. Сталіцай каралеўства быў Касэль, а яго сучасны пераемнік - Паўночны Рэйн-Вестфалія.
[правіць] Гісторыя
Каралеўства Вестфаліі было створана ў 1807 г. зліццём тэрыторый, аддадзеных Прусіяй па ўмовах Тыльзіцкага міра. Паўночна-ўсходняя мяжа каралеўства праходзіла па рацэ Эльба. Акрамя Каселя буйнымі гарадамі былі Марбург і Гановер. Дзяржава ўвайшла ў склад Канфедэрацыі Рэйна.
Тут, як і ва ўсёй Еўропе, Напалеон паспрабаваў стварыць «ўзорную дзяржава», была напісана канстытуцыя і ажыццяўляўся шэраг сацыяльных рэформ. Быў адменены прыгнёт, уведзена права свабоднага прадпрымальніцтва. Была ўведзена метрычная сістэма. У той жа час Напалеон увёў цэнзуру.
Напалеон наклаў на дзяржаву істотнае падатковае ярмо, яно павінна было забяспечваць напалеонаўскае войска. Вялікая колькасць вестфальскіх салдат загінула ў Рускай кампаніі 1812 года.
У верасні 1813 года рускія войскі акружылі Касэль і захапілі яго. 1 кастрычніка яны скончылі заваяванне каралеўства, але трыма днямі пазней Жэром Банапарт вярнуўся з французскімі салдатамі і здолеў адбіць Касэль. Але хутка рускія вярнуліся і аблажылі горад зноў. Пасля перамогі рускіх у Бітве народаў 19 кастрычніка 1813 года Вестфальская дзяржава загінула.
