Каралеўства Леон
| Каралеўства Леон Reino de León |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
Каралеўства Леон да 1030 годзе |
|||||||||
| Сталіца | Леон | ||||||||
| Мова | Латынь, Леонская, Іспанская, Галісійская і магчыма Масарабская | ||||||||
| Рэлігія | Хрысціянства, Іслам, Юдаізм | ||||||||
| Плошча | 90 000 км2[1] | ||||||||
| Форма кіравання | Манархія | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 910 - 1037 | Каралеўства Леон | ||||||||
| - 1037 - 1195 | Каралеўства Кастылія і Леон | ||||||||
| - 1195 - 1230 | Каралеўства Леон | ||||||||
Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León) — сярэднявечнае каралеўства ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава.
Утворана ў 910 годзе пасля раздзела каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Пры каралю Ардоньё II Леон, Астурыя і Галісія ізноў былі аб'яднаны. Сталіца была перанесена ў 908 годзе з Аўеда ў горад Леон. Дзяржава атрымала назву Каралеўства Леон і Астурыя.
Амаль адразу каралеўства пачынае пашырацца на поўдзень і ўсход, запаўняючы зноў занятыя землі шматлікімі замкамі. Гэтыя тэрыторыі сталі графствам Бургас, але ў 930-х гадах, калі граф Фернан Гансалес пачаў кампанію па пашырэнні Бургаса і здабыцці ім незалежнасці, яны былі адарваны ад Леона. Фернан Гансалес прысвоіў сабе тытул герцага Кастыліі ў гонар мноства замкаў[2] і працягнуў пашыраць свае ўладанні за кошт Леона, уступіўшы ў саюз з Халіфатам, аж да 966 года, калі яго спыніў Санча Тоўсты Леонскі.
Леон быў захоплены ў 1037 годзе каралём Кастыліі Фернанда I Вялікім, які прысвоіў сабе тытул караля Леона. Два каралеўствы пазней падзяліліся каля 1195 года, калі сур'ёзнае паражэнне Альфонса VIII аслабіла аўтарытэт Кастыліі, але былі аб'яднаны зноў у 1230 годзе пад кіраваннем Фердынанда III. Пазней каралі Кастыліі працягвалі называцца таксама каралямі Леона і ўключаць льва ў сімволіку свайго сцяга. У аб'яднаным Іспанскім каралеўстве Леон атрымаў сціплы статус генеральнага капітанства.
Сучасная правінцыя Леон заснавана ў 1833 годзе.
Зноскі
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Альтамира-и-Кревеа Р. История средневековой Испании.— СПб.:Издательство «Евразия», 2003.—С.608.—ISBN 5-8071-0128-6