Каралеўства Седанг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Седанг
Royaume des Sedangs
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1888 — 1890

Сталіца Кон Ганг (Kon Gung)
Мова(ы) седанг і французская
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
 • {{{год_кіраўніка1}}} Марый I (Чарлз-Мэры Давід дэ Майрэна)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Седанг (фр.: Royaume des Sedangs) — віртуальная дзяржава, утвораная ў канцы XIX стагоддзя французскім авантурнікам Чарлзам-Мэры Давідам дэ Майрэна на часткі сучаснага В’етнама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Майрэна, былы французскі ўрадавы служачы з сумніўнай рэпутацыяй, у 1888 годзе быў уладальнікам плантацыі ва Французскім Індакітаі. Калі кароль Сіяма высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Французскага Індакітая, Майрэна пераканаў каланіяльнага адміністратара дазволіць яму адправіцца з групай місіянераў у экспедыцыю ў глыб Анама (В'етнам), для перамоў з мясцовымі плямёнамі.

Кароль Седанга Марый I, 1890

Па прыбыцці, Майрэна пасябраваў з горным племем седангаў. 3 чэрвеня 1888 года правадырамі плямёнаў бахнар, рэнгао і седанг Майрэна быў абраны каралём Каралеўства Седанг пад імем Марый I. Канчаткова Майрэна замацаваў свай пазіцыі, калі здолеў прадухіліць выбліск чарговай эпідэміі пры дапамозе лекаў, якія апынуліся ў яго. У знак падзякі правадыр племя седангаў аддаў яму ў жонкі дачку.

Неўзабаве Майрэна адправіўся ў вандраванне па Паўднёва-Усходняй Азіі і Еўропе, з мэтай знайсці людзей, якія дапамаглі бы яму ўладкаваць каралеўства. Ён наведаў Анам, Ганконг, Вялікабрытанію, Францыю і Бельгію. Падчас свайго вандравання Майрэна шчодра раздаваў тытулы, прысвячаў у рыцары, узнагароджваў медалямі сваіх прыхільнікаў. Ён таксама выпусціў дзве серыі марак каралеўства.

Вяртанню Майрэны ў Седанг перашкодзіў французскі флот, які блакаваў в'етнамскія парты і канфіскаваў яго зброя як кантрабанду ў Сінгапуры. Кароль Марый I памёр 11 лістапада 1890 года на востраве Тыаман (Малайзія) пры загадкавых акалічнасцях (высоўваліся розныя версіі: атручванне, укус атрутнай змяі або ў выніку паядынку). Пасля Каралеўства Седанг было анексіравана Францыяй і яе пратэктаратам Анамам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]