Каралеўства Чарнагорыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Чарнагорыя
Краљевина Црна Гора
Kraljevina Crna Gora

Flag of the Principality of Montenegro.svg
1910 – 1918


State Flag of Serbia (1882-1918).svg
Flag of the Kingdom of Montenegro.svg Coat of arms of the Kingdom of Montenegro.svg
Сцяг Чарнагорыі Герб Чарнагорыі
Kingdom of Montenegro (1914).svg
Каралеўства Чарнагорыя ў 1914 годзе
Сталіца Цэтынэ
Мова сербская
Плошча 9 475 км² (1910)
14 442 км² (1912)
Насельніцтва 500 000 чал.(1914)
Дынастыя Петравічы
Валюта Чарнагорскі перпер
Гісторыя
 - 28 жніўня 1910 Flag of the Principality of Montenegro.svg Абвяшчэнне Княства Чарнагорыя каралеўствам
 - 15 студзеня 1916 Flag of the Habsburg Monarchy.svg Акупацыя Аўстра-Венгрыяй
 - 26 лістапада 1918 State Flag of Serbia (1882-1918).svg Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербіі

Шаблон:Гісторыя Чарнагорыі

Каралеўства Чарнагорыя (сербск.: Краљевина Црна Гора, Kraljevina Crna Gora) — дзяржава, якая знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Сталіцай каралеўства з'яўляўся горад Цэтынье. Дзяржаўнай валютай Чарнагорскага каралеўства быў чарнагорскі перпер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абвяшчэнне Чарнагорскага каралеўства, Цэтынье, 28 жніўня 1910

Каралеўства Чарнагорыя было абвешчана 28 жніўня 1910 года ў горадзе Цэтынье князем Чарнагорыі Ніколай I Петравічам, які прыняў пры гэтым тытул караля Чарнагорыі Ніколы I.

Балканская вайна 1912—1913 гадоў была адзначана актыўнымі дзеяннямі караля, але таксама і паслужыла адной з прычын будучага падзення каралеўства. Так, Чарнагорыя зрабіла шэраг тэрытарыяльных набыццяў, у прыватнасці за кошт Санджака занятага сумесна з сербскімі войскамі 30 мая 1913 года. Уваходжанне ў склад Чарнагорыі значнай тэрыторыі, насельніцтва якой ніякім чынам не падтрымлівала новых гаспадароў, паслужыла сур'ёзным крокам да крызісу.

Да таго ж, Вялікія дзяржавы запатрабавалі аддаць горад Шкодэр Албаніі, якая нядаўна атрымала незалежнасць, прытым, што страты Чарнагорыі падчас захопу горада ў Асманскай імперыі склалі каля 10,000 чалавек.

На працягу Першай сусветнай вайны (19141918) Чарнагорыя з'яўлялася саюзнікам Антанты. З 15 студзеня 1916 года па кастрычнік 1918 года краіна была акупавана Аўстра-Венгрыяй.

20 ліпеня 1917 года, паводле Дэкларацыі Корфу, было абвешчана зліццё Чарнагорыі з Сербіяй. 26 лістапада 1918 года Чарнагорыя афіцыйна ўвайшла ў склад Каралеўства Сербія. Тыя, хто не пагадзіўся з гэтым, у прыватнасці — прыхільнікі зрынутага караля Ніколы, працягвалі на працягу некалькіх гадоў партызанскае супраціўленне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]