Каралеўства вестготаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства вестготаў
лац.: Regnum Visigothorum або гоц. Gutþiuda Þiudinassus

Labarum.svg
418 – 721


Flag of None.svg
 
Umayyad Flag.svg
 
Emblema del Reino de Asturias.svg


Visigoth Kingdom.jpg
Вестгоцкае каралеўства ў часы Аларыха II
Сталіца Тулуза, Таледа
Рэлігія арыянства, каталіцтва

Каралеўства вестготаў — раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, гістарычна першае з так званых варварскіх каралеўстваў, якія склаліся на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі ва ўмовах яе распаду ў V стагоддзі.

Узнікла ў 418 годзе на тэрыторыі рымскай правінцыі Аквітанія (вакол Тулузы — адсюль назва «Тулузскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 418507 гадах) па дагаворы караля вестготаў Валіі з рымскім імператарам Ганорыем. Першым каралём вестгоцкай дзяржавы часам завуць Тэадорыха I[1].

Пасля паражэння Аларыха II ў бітве пры Пуацье ў 507 годзе і страты большасці тэрыторый у Галіі, сталіца каралеўства была перанесена спачаткуў Нарбону, затым у Барселону, і ў рэшце рэшт у Таледа — адсюль назва «Таледскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 580712 гадах.

У 711721 гадах з прычыны заваявання Іспаніі арабамі каралеўства было знішчана, а большая частка яго тэрыторыі далучана да Халіфата.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вестготы. Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 30 мая 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]