Каралеўства свеваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каралеўства свеваў — каралеўства, якое было ўтворана на Пірэнейскай паўвыспе германскім племенем свеваў. У 440 г. падчас кіравання караля Рэхіла (438—448) свевы падпарадкавалі Бетыку і Картахену. Гішпана-рымляне звярнуліся па дапамогу да імператара Авіта, які накіраваў сюды атрады федэратаў (вестготаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка) у 454 г. Пасля перамогі атрадаў Фрэдэрыка, захопленыя свевамі тэрыторыі перайшлі пад кіраўніцтва вестготаў. Але неўзабаве вестгоцкі намеснік на свеўскіх землях Агівульф распачаў паўстанне, падчас каторага загінуў, але свевы аднавілі сваю незалежнасць. Свеўскае каралеўства падчас кіраўніцтва караля Тэадаміра (560—570) ахоплівала тэрыторыю Галісіі і паўночную частку Лузітаніі. Кароль Аўдэка (583—585) падтрымаў паўстанне Герменгільда супраць свайго бацькі, караля вестготаў Леавегільда, у выніку чаго свевы былі разгромлены і ў 585 г. страцілі незалежнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.