Каралеўствы Садружнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўствы Садружнасці выдзелены ружовым

Каралеўствы Садружнасці (англ.: Commonwealth realms) — 16 дзяржаў Садружнасці, якія лічаць каралеву Елізавету II сваім манархам, у кожнай з іх яна выступае як глава дзяржавы і носіць адпаведны тытул. Напрыклад, у Барбадасе яна завецца «Яе Вялікасць каралева Елізавета II, каралева Барбадаса».

Па-за Вялікабрытаніяй каралева па рэкамендацыі прэм'ер-міністра кожнага каралеўства прызначае генерал-губернатара ў якасці свайго прадстаўніка ў яе адсутнасць. Таксама яна прадстаўлена губернатарам у кожным са штатаў Аўстраліі і лейтэнант-губернатарам у кожнай з правінцый Канады. Гэтыя службовыя асобы валодаюць амаль усёй паўнатой улады канстытуцыйнага манарха (галоўным чынам выконваючы, тым не менш, сімвалічныя абавязкі) і маюць так званыя каралеўскія прэрагатывы.

Каралева Елізавета II

Чатырнаццаць каралеўстваў — былыя брытанскія самакіравальныя калоніі, якія атрымалі незалежнасць. Тры з 14 каралеўстваў (Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя) атрымалі незалежнасць у выніку дэкларацыі Бальфура ў 1926 годзе на Імперскай канферэнцыі і Вестмінстэрскага статуту ў 1931. Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз і Свабодная дзяржава Ірландыя неадкладна атрымалі незалежнасць заканадаўчай улады ад Злучанага Каралеўства, а Аўстралія і Новая Зеландыя ратыфікавалі статут у 1942 і 1947 адпаведна. Статут таксама закранаў Ньюфаўндленд, але там ён не быў ратыфікаваны, дамініён вярнуўся у статус калоніі ў 1934, і быў далучаны да Канады ў 1949. Свабодная дзяржава Ірландыя фармальна стала рэспублікай у 1949, а ПАР — у 1961.

Іншыя каралеўствы атрымалі незалежнасць у выніку заканчэння брытанскага кіравання ў Індыі, т.зв. «вятроў перамен» Афрыкі ў 1960-х, падзенні Вест-Індскай федэрацыі ў 1961 і пазней. Апошнім Каралеўствам Садружнасці стаў Сент-Кітс і Невіс, які атрымаў незалежнасць у 1983 годзе.

Сітуацыя ў Папуа-Новай Гвінеі перад здабыццём незалежнасці была некалькі складаней. Папуа-Новая Гвінея была ўтворана ў 1975 як саюз былой Германскай Новай Гвінеі, якая кіравалася Аўстраліяй як «international trusteeship», і былой Брытанскай Новай Гвінеяй, якая была брытанскім уладаннем, хоць якая кіравалася Аўстраліяй па даручэнні Вялікабрытаніі, якая пераназвала яе ў Папуа ў 1905. Адзіным з Каралеўстваў Садружнасці, якое не было калоніяй Вялікабрытаніі, з'яўляецца сама Вялікабрытанія.

Унутры Садружнасці няма розніцы ў статусе паміж каралеўствамі і іншымі членамі, большасць з якіх з'яўляецца або рэспублікамі або каралеўствамі са сваімі ўласнымі манархамі (Бруней, Лесота, Малайзія, Свазіленд і Тонга). Хоць Вярхоўны савет правадыроў Фіджы шануе Елізавету II «Вярхоўным Правадыром», яна не лічыцца главой дзяржавы, і Фіджы застаецца рэспублікай.

Каралеўствы Садружнасці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bogdanor, V.; The Monarchy and the Constitution; Oxford: Oxford University Press; 1995
  • Cox, Noel; "The Theory of Sovereignty and the Importance of the Crown in the Realms of The Queen"; Oxford University Commonwealth Law Journal; Vol. 2, No. 2; 2002
  • Forsey, Eugene; Royal Power of Dissolution on Parliament in the British Commonwealth; Toronto: Oxford University Press; 1968 [1943]
  • Maitland, F; "The Crown as a Corporation"; Law Quarterly Review; Vol. 17, No. 131; 1901
  • McIntyre; P.; "The Strange Death of Dominion Status", Journal of Imperial and Commonwealth History; Vol. 27, No. 2; 1999; 193-212

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]