Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
Караль Станіслаў «Пане Каханку» РАДЗІВІЛ (27 лютага 1734, Нясвіж — 21 лістапада 1790, Бяла-Падляска) — ваявода віленскі, староста львоўскі, вялікі мечнік літоўскі, X ардынат на Нясвіжы, VIII ардынат на Алыцы.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і гетмана Міхаіла «Рыбанькі» і Францішкі Уршулі Вішнявецкай. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).
З 1752 — вялікі мечнік літоўскі Вялікага Княства Літоўскага, у 1762 стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад Слонімам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на Валошчыне. Падчас знаходжання ў Дрэздэне прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганням расійскага пасла Мікалая Рапніна вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 генеральным маршалкам Радамскай канфедэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У 1768 выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станавілася расійскім пратэктаратам, і стаў генеральным маршалкам Барскай канфедэрацыі. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі Нясвіж і Слуцк, Радзівіл быў вымушаны з'ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.
Падчас Чатырохгадовага Сойму быў адным з выразнейшых праціўнікаў рэформ, караля і партыі Чартарыйскіх.
3 жніўня 1757 узнагароджаны ордэнам Белага Арла.
Быў жанаты з Марыяй Каралінай Любамірскай, пасля з Тарэзай Каралінай Ржэўскай.
Караль Станіслаў Радзівіл быў найзаможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Ягоны маёнтак ахопліваў 16 гарадоў і 683 вёскі, а вакол ягонай асобы вілося шмат легендаў. З аднаго боку Караль Станіслаў быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п'яніц і гуляк Саскай эпохі[1], а з іншага — як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бясед і жартаў, з іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасцю.
Цікавасці [правіць]
- Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
- Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры — Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
- Неяк улетку Караль Станіслаў хацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю і запрэжаны куліг[2]. Адной з ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб яны залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.
Зноскі
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»- Дзівосы Пане Каханку
| Папярэднікі | Караль Радзівіл «Пане Каханку» | Наступнікі |
| Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | Ваявода віленскі 1762—1764 і 1768—1790 |
Міхал Казімір Агінскі |
|
|
|||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||||||