Караліна Банапарт
| Караліна Банапарт фр.: Maria Nunziata Carolina Buonaparte |
||
| Караліна Банапарт разам з дачкой пэндзля Мары Віжэ-Леброн, 1807 год. | ||
|
||
|---|---|---|
| 1 жніўня 1808 — 3 мая 1815 | ||
| Нараджэнне: | 25 сакавіка 1782 Аяча |
|
| Смерць: | 18 мая 1839 (57 гадоў) Фларэнцыя |
|
| Муж: | Іахім Мюрат | |
Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.
У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.
Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівыя Каралін прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.
З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона - Клеманс Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.
Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.
Нашчадкі [правіць]
- Напалеон-Ахіл Мюрат (1801—1847);
- Летыцыя Ёзэф Мюрат (1802—1859);
- Напалеон Люсьен Мюрат (1803—1878);
- Луіза Жулі Мюрат (1805—1889).
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каролина Бонапарт
