Караліна Клюфт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Караліна Клюфт
Лёгкая атлетыка (жанчыны)
Золата Афіны 2004 Сямібор'е
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Золата Парыж 2003 Сямібор'е
Золата Хельсінкі 2005 Сямібор'е
Золата Осака 2007 Сямібор'е
Чэмпіянаты свету ў памяшканні
Золата Бірмінгем 2003 Пяцібор'е
Бронза Будапешт 2004 Скачок у даўжыню
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Мюнхен 2002 Сямібор'е
Золата Гётэбарг 2006 Сямібор'е
Чэмпіянаты Еўропы ў памяшканні
Бронза Вена 2002 Пяцібор'е
Золата Мадрыд 2005 Пяцібор'е
Золата Бірмінгем 2007 Пяцібор'е

Караліна Эвелін Клюфт (шведск.: Carolina Evelyn Klüft; 2 лютага 1983, Сандхульт, Швецыя) — вядомая шведская лёгкаатлетка (сямібор'е, пяцібор'е, скачок у даўжыню, патройны скачок, скачок у вышыню). У цяперашні час выступае толькі ў скачковы дысцыплінах, адмовіўшыся ў 2008 годзе ад выступаў у мнагабор'і ў сувязі са стратай матывацыі.

Алімпійская чэмпіёнка 2004 года, 3-разовая чэмпіёнка свету (2003, 2005 і 2007) і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па сямібор'ю; чэмпіёнка свету і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па пяціборстве (у закрытым памяшканні). Рэкардсменка Еўропы ў сямібор'і з 2007 года (пабіла рэкорд, які трымаўся з лета 1989 года). Лічыцца адной з лепшых лёгкаатлетак у свеце. Адна з нешматлікіх лёгкаатлетаў, на рахунку якіх ёсць перамогі на ўсіх 5 найбуйнейшых міжнародных турнірах — Алімпійскія гульні, чэмпіянат свету на адкрытым паветры і памяшканні, кантынентальны (еўрапейскі) чэмпіянат на адкрытым паветры і ў памяшканні. Караліна выйграла ўсе гэтыя 5 турніраў на працягу 4 сезонаў (2002—2005).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёнкі ў пяцібор'і і сямібор'і