Каралінгская імперыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Імперыя Каралінгаў
Імперыя Захаду
фр.: Empire d’Occident
Сцяг
Сцяг
Франкская імперыя на карце Еўропы ў перыяд свайго найбольшага пашырэння
Франкская імперыя на карце Еўропы ў перыяд свайго найбольшага пашырэння
800 — 887

Сталіца Ахен
Мова(ы) Old French[d]
Форма кіравання абсалютная манархія
Дынастыя Мец, Каралінгі
 • 800814 Карл Вялікі
 • 814840 Людовік I Набожны
 • 884887 Карл III Тоўсты
Пераемнасць
Франкская дзяржава

Усходне-Франкскае каралеўства > Усходне-Франкскае каралеўства > Аквітанія > Італія > Верхняя Бургундыя >

Ніжняя Бургундыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралінгская імперыя (фр.: L’Empire carolingien) — еўрапейская дзяржава, якая існавала ў IX стагоддзі. У яе склад уваходзілі тэрыторыі Францыі, Германіі і Італіі, а таксама шэраг іншых сучасных дзяржаў Еўропы. Афіцыйна дзяржава называлася «Імперыя Захаду» фр.: Empire d’Occident, аднак у гістарыяграфіі яго называюць Франкская ці Каралінгская імперыя. Кіраўнікі імперыі насілі звычайна тытул «імператар Рымлян» (лац.: imperator Romanorum) або «імператар Рымскай імперыі» (лац.: imperator Romanum gubernans imperium), пазіцыянуючы сябе спадчыннікамі Заходняй Рымскай імперыі. Сталіцай быў Ахен.

Імперыя ўзнікла 25 снежня 800 года, калі кароль Франкскай дзяржавы Карл Вялікі быў каранаваны Папам Львом III у Рыме імператарскай каронай. У 840—843 гадах імперыя фактычна распалася на 3 каралеўствы — Заходне-Франкскае, Усходне-Франкскае і Сярэдзіннае, кіраўнік якога захаваў імператарскі тытул. Сярэдзіннае каралеўства ў сваю чаргу ў 855 годзе распалася на 3 часткі — Італію, Латарынгію і Праванс. У 884 годзе Карлу III Тоўстаму ўдалося на час аднавіць адзіную Каралінгскую імперыю, але аб'яднанне апынулася недаўгавечным, аднак ужо ў канцы 887 года Карл быў зрынуты, а імперыя канчаткова распалася на некалькі каралеўстваў. Хоць каралі Італіі некалькі разоў прымалі імператарскі тытул, але ўладай над усёй тэрыторыяй былой імперыі яны не валодалі. Апошні імператар, Берэнгар I, памёр у 924 годзе.

Пераемнікамі Каралінгскай імперыі лічылі сябе імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаванай у 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Імперыя ў 800—840 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Да 800 года кіраўнік Франкскай дзяржавы Карл Вялікі стварыў магутнае каралеўства, якое ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Францыі, Германіі, Італіі, а таксама шэрагу іншых сучасных дзяржаў Еўропы. 25 снежня 800 года Папа Рымскі Леў III на святочнай імшы, якая праходзіла ў саборы Святога Пятра ў Рыме каранаваў Карла імператарскай каронай як рымскага імператара. У выніку было абвешчана пра аднаўленне Заходняй Рымскай імперыі, што знайшло адлюстраванне ў афіцыйным тытуле, які з гэтага часу насіў Карл: імператар Рымскай імперыі. Такім чынам франкскае каралеўства апынулася ператворана ў імперыю, якую па назве дынастыі ў гістарыяграфіі называюць Каралінгскай.

Імператары Візантыйскай імперыі (імператары Усходу, фр.: Empereur d'Orient), якія самі лічылі сябе пераемнікамі Рымскай імперыі, спачатку адмовіліся прызнаць імператарскі тытул за Карлам. Толькі ў 812 годзе візантыйскі імператар Міхаіл I Рангаві фармальна прызнаў новы тытул імператара ў разліку на падтрымку Захаду ў барацьбе з Балгарыяй, якая разграміла візантыйская войска ў 811 годзе. За прызнанне свайго імператарскага тытула Карл саступіў Візантыі Венецыю і Далмацыю. Аднак прызнанне гэтага тытула аспрэчвалася Візантыяй у XII і XIII стагоддзях.

Людовік I Набожны, сын Карла, які ў 814 годзе атрымаў у спадчыну імперыю, жадаючы замацаваць спадчынныя правы сваіх сыноў, апублікаваў у ліпені 817 годзе ў Ахене «Акт аб парадку ў Імперыі» (Ordinatio imperii). У ім старэйшы сын Людовіка, Лотар I, аб'яўляўся суправіцелем бацькі з тытулам су-імператара і атрымліваў у кіраванне значную частку Франкскага каралеўства: (Нейстрыю, Аўстразію, Саксонію, Цюрынгію, Алеманію, Септыманію, Праванс і Італію). Іншыя сыны Людовіка таксама атрымалі надзелы: Піпін I — Аквітанію, Васконію і Іспанскую марку, Людовік II — Баварыю і Карынтыю. Аднак на граматах імя Лотара сустракаецца побач з бацькаўскім толькі з 825 года. Каранаваны імператарскай каронай Лотар быў 5 красавіка 823 года Папам Пасхаліем I у саборы Святога Пятра ў Рыме.

Пазней Лотар не раз паўставаў разам з братамі супраць Людовіка I. Нагодай для гэтага паслужыў новы падзел імперыі, які адбыўся ў 829 годзе, калі частка ўладанняў была перададзена малодшаму сыну Людовіка I — Карлу II Лысаму. Мяцежнікі некалькі разоў зрыналі імператара, але ў 834 годзе армія Лотара была разбіта, а Людовік I быў адноўлены на імператарскім прастоле. Сам Лотар быў вымушаны вымольваць прабачэнне, а тытул су-імператара быў у яго адняты. Пад уладай Лотара фактычна засталася толькі Італія.

Імперыя пры спадчынніках Людовіка Набожнага[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Людовіка Набожнага ў 840 годзе Лотар паспрабаваў атрымаць усю бацькаўскую спадчыну, што, аднак, выклікала процідзеянне яго братоў, Людовіка II Нямецкага і Карла II Лысага. У 841 годзе Лотар быў разбіты ў бітве пры Фантэнэ. У 843 годзе паміж братамі быў заключаны Вердэнскі дагавор, у выніку якога адзіная імперыя фактычна спыніла існаванне, падзяліўшыся на 3 часткі.

Сярэдзіннае каралеўства: Італія, Праванс і Латарынгія[правіць | правіць зыходнік]

Прумскі падзел каралеўства Лотара I у 855 годзе

Паводле Вердэнскага дагавора Лотар атрымаў у кіраванне так званае Сярэдзіннае каралеўства, у якое акрамя Італіі ўвайшлі Праванс, бургундскія землі паміж Ронай і Альпамі, землі на правым беразе Роны да Юзэ, Віўе і Ліёна, тэрыторыя будучага Бургундскага герцагства па абодва бакі Юры да Арэ з аднаго боку і Соны — з іншага, мазельскую зямлю ад саксонскай мяжы да вусця Шэльды, і зямлю фрызаў паміж вусцямі Рэйна і Везера. Акрамя таго Лотар захоўваў тытул імператара, які, фактычна, апынуўся прывязаным да тытула караля Італіі.

Сярэдзіннае каралеўства апынулася недаўгавечным. Ужо пасля смерці Лотара ў 855 годзе паводле Прумскага дагавора яно распалася на 3 каралеўствы: Італьянскае, Латарынгскае і Праванскае, якія дасталіся тром сынам Лотара — Людовіку II, Лотару II і Карлу.

Людовік II, каранаваны яшчэ пры жыцці бацькі як кароль Італіі і імператар, атрымаў у сваё распараджэнне ўласна Італьянскае каралеўства, у якое ўваходзіла Паўночная Італія: Ламбардыя, Лігурыя, Таскана, Фрыуль, Раманія, Спалета і Папская вобласць. Акрамя таго, пасля смерці малодшага брата Карла ў 863 годзе Людовік захапіў большую частку Праванса. Усё сваё кіраванне ён спрабаваў падпарадкаваць сабе Паўднёвую Італію, для чаго яму прыйшлося змагацца з арабамі і Візантыяй. У выніку да 871 годзе ён далучыў да свайго каралеўства яе большую частку, аднак усе яго заваяванні апынуліся недаўгавечныя і ўжо ў 872 годзе Паўднёвая Італія зноў здабыла незалежнасць ад караля.

Са смерцю ў 875 годзе Людовіка II Італьянскага загасла дынастыя Каралінгаў у Італіі. Папа Ян VIII абвясціў каралём Італіі і імператарам караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага, які неадкладна адправіўся ў Італію. Па дарозе ён разбіў Карламана, старэйшага сына Людовіка Нямецкага, пасланага затрымаць яго прасоўванне ў Італію і 17 снежня ўвайшоў у Рым. 25 снежня 875 года адбылося памазанне Карла на імператарскі прастол. Частка італьянскіх дваран прысягнулася яму на вернасць. Людовік Нямецкі, якому па радавых законах павінен быў бы дастацца імператарскі тытул, спустошыў Латарынгію. Даручыўшы кіраванне Італьянскім каралеўствам Базону В'енскаму, які атрымаў пасаду герцага, Карл, заняты барацьбой з пляменнікамі, вярнуўся ў Францыю.

Падчас адсутнасці Карла Італія зведала новае нашэсце арабаў, якія некалькі разоў падступалі да сцен самога Рыма. Папа Ян VIII настойліва клікаў Карла на дапамогу. У чэрвені 877 года імператар сабраўся, нарэшце, у паход супраць арабаў. У Тартоне ён сустрэўся з папам. Да канца лета Карл уступіў у Павію, разам з Папам, які хаваўся ад пераследнікаў. Затым на працягу некалькіх дзён чакаў падыходу сваіх графаў, але тыя так і не з'явіліся. Затое прыйшла вестка, што нямецкі кароль Карламан, пляменнік Карла стаіць непадалёк. Напалоханы гэтай навінай, Карл адправіўся ў зваротны шлях, так нічога і не зрабіўшы для папы. Па дарозе ён захварэў і памёр.

Пераемнікам стаў Карламан, а пасля яго смерці — Карл III Тоўсты, малодшы брат Карламана, які ў 881 годзе каранаваўся імператарскай каронай.

Латарынгія пасля смерці ў 869 годзе Лотара II спачатку ў 870 годзе была падзелена паміж каралямі Заходне-Франкскага і Усходне-Франкскага каралеўства, а ў 879 годзе цалкам далучана да Заходне-Франкскага каралеўства.

Раздзел дзяржавы Лотара II па Мерсенскім дагаворы

У склад Латарынгскага каралеўства ўвайшлі самыя вядомыя часткі каралінгскай імперыі. Тут знаходзіўся імперскі горад Ахен, царкоўныя рэзідэнцыі Кёльн і Трыр, а таксама вядомыя сваімі вінаграднікамі раёны па Рэйне і Мозелі. Таксама ў каралеўства ўваходзілі Саар, Люксембург, Валонія, Ніжні Рэйн і поўдзень Нідэрландаў у вобласці Маастрыхт, Эйндхавен, Брэда. У 863 год, пасля смерці свайго малодшага брата Карла Праванскага, Лотар атрымаў у спадчыну частку яго земляў — Ліён, В’ен, Грэнобль, Юзес.

Пасля смерці Лотара ў 869 годзе Латарынгія стала прадметам разладаў паміж Заходне-Франкскім і Усходне-Франкскім каралеўствамі.

Заходне-Франкскае каралеўства і Аквітанія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Вердэнскага дагавора 843 года землі на захад ад Рэйна — былую тэрыторыю Галіі — атрымаў Карл II Лысы. Гэта каралеўства атрымала назву Заходне-Франкскага і склала ядро будучай Францыі. Акрамя таго, за ім было замацавана Аквітанскае каралеўства, у якім пасле смерці Піпіна I знаць прызнала сваім кіраўніком яго сына Піпіна II. Піпін адмовіўся прызнаць Карла сваім сюзерэнам і пры падтрымцы маркіза Бернара Септыманскага пачаў барацьбу з Карлам. У 844 годзе Піпін, пазбавіўшыся падтрымкі пакаранага смерцю Карлам Бернара Септыманскага, заклікаў на дапамогу нармандскага ярла Оскара, суправадзіўшы яго ад Гароны да Тулузы і даўшы магчымасць разрабаваць яе.

У 847 годзе ярл Оскар атрымаў у кіраванне Бардо, што выклікала незадаволенасць аквітанцаў. У выніку ў 848 годзе аквітанцы не падтрымалі Піпіна II, заклікаўшы на дапамогу Карла II. 6 чэрвеня Карл каранаваўся ў Арлеане як кароль Аквітаніі. Брат Піпіна, Карл, таксама прад'явіў правы на аквітанскую карону, але ў 849 годзе быў схоплены і пастрыжаны ў манахі. Піпін працягваў барацьбу супраць Карла II да 852 года, калі ён патрапіў у палон да гасконскага кіраўніка Саншу II Саншэ, які перадаў палоннага Карлу. За гэта Санш атрымаў ад Карла тытул герцага Гасконі, а Піпін быў пасаджаны ў манастыр Сен-Медар у Суасоне.

Неўзабаве аквітанцы зноў паўсталі — гэтым разам супраць Карла Лысага, звярнуўшыся па дапамогу да яго брата Людовіка Нямецкага, які адправіў у Аквітанію для кіравання каралеўствам свайго сына Людовіка Малодшага. Пазней Піпін II змог збегчы. У 864 годзе ён згуртаваў вакол сябе аквітанцаў і выгнаў Людовіка. У адказ у 855 годзе Карл каранаваў каралём Аквітаніі свайго малалетняга сына Карла Малодшага, апекуном над якім быў прызначаны граф Пуацье Рамнульф I, які атрымаў тытул герцага Аквітаніі. У адрозненне ад папярэдніх каралёў рэальнай улады Карл Дзіцё не меў. Аквітанія знаходзілася ў падпарадкаванні караля Францыі. У каралеўстве адсутнічала канцылярыя, усе прызначэнні рабіў Карл Лысы. Рэальнае кіраванне каралеўствам знаходзілася ў руках савета, які ўзначальваў герцаг Рамнульф I. Карл Дзіцё памёр бяздзетным у 866 годзе. Новым каралём стаў іншы сын Карла Лысага, Людовік Заіка. Ён таксама не меў рэальнай улады ў каралеўстве, якім фактычна кіраваў Базон В'енскі, герцаг Праванса, улюбёнец Карла.

Падчас кіравання Карла Лысага павялічыўся націск нарманаў. Толькі ў 860-я гады пабудаваўшы шматлікія ўмацаванні на шляху набегаў нарманаў Карлу на нейкі час удалося выцесніць нарманаў. Таксама Карл Лысы вёў доўгую вайну з брэтонцамі.

У 869 годзе памёр кароль Латарынгіі Лотар II. 8 жніўня 870 года Карл Лысы і Людовік Нямецкі дамовіліся ў Мерсене пра раздзел дзяржавы Лотара II. У выніку падзелу каралеўства было знішчана, а мяжа паміж Францыяй і Германіяй прайшла па басейне Мозеля.

Пасля смерці Людовіка ў 876 годзе Карл скарыстаўся гэтым, захапіўшы вобласці, саступленыя ім брату ў 870 годзе. Але сын Людовіка Нямецкага, Людовік III Малодшы выступіў супраць Карла, разбіўшы армію Карла ў бітве каля Андэрнаха (876 год). Смерць Карла ў 877 годзе і смуты, што рушылі ў Францыі пасля смерці яго спадчынніка Людовіка II Заікі (879 год), дазволілі Людовіку Малодшаму ў 880 годзе паводле Рыбмонскага дагавора цалкам далучыць Латарынгію да сваіх уладанняў.

Пасля смерці Людовіка Заікі Францыя была падзелена на 2 часткі паміж яго двума старэйшымі сынамі. Аквітанію і Бургундыю атрымаў Карламан. Бургундская знаць адмовілася прызнаць законнасць гэтага рашэння. У выніку яны выбралі каралём Базона В'енскага. У склад яго каралеўства, якое атрымала назву Ніжнебургундскага, увайшла большая частка Бургундыі і Праванс. Пасля смерці брата шаснаццацігадовы Карламан быў прызнаны адзіным каралём заходніх франкаў, а Аквітанія канчаткова ўвайшла ў склад Францыі.

Карламан загінуў у выніку няшчаснага выпадку на паляванні ў 884 годзе. Яго малодшаму брату Карлу ў той час было ўсяго 5 гадоў, з-за чаго каралём Францыі быў выбраны імператар Карл III Тоўсты, які аб'яднаў у сваіх руках усе ўладанні Каралінгскай імперыі.

Усходне-Франкскае каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Вердэнскага дагавора 843 года землі на ўсход ад Рэйна і на поўнач ад Альпаў атрымаў Людовік II Нямецкі. Яно фактычна складалася з пяці буйных племянных герцагстваў — Саксоніі, Баварыі, Франконіі, Швабіі і Цюрынгіі, якія ўяўлялі сабой адносна аднародныя ў племянным складзе напаўнезалежныя княствы. Людовік досыць паспяхова ваяваў на ўсходняй мяжы дзяржавы, падпарадкаваўшы абадрытаў і ўсталяваўшы сюзерэнітэт над Вялікай Маравіяй, аднак яго спробы аднавіць адзінства імперыі Карла Вялікага не ўвянчаліся поспехам. Вайна з Заходне-Франкскім каралеўствам за Латарынгію завяршылася падпісаннем Мерсенскага дагавора 870 года, у адпаведнасці з якім да Усходне-Франкскага каралеўства адышла ўсходняя частка Латарынгіі. У канцы кіравання Людовіка II кароль, прытрымліваючыся старадаўняй традыцыі Каралінгаў і саступаючы ўзброеным патрабаванням сваіх сыноў, падзяліў манархію на тры часткі, перадаўшы Баварыю старэйшаму сыну Карламану, Саксонію — сярэдняму Людовіку III, а Швабію з Латарынгіяй — малодшаму Карлу III Талстому.

Паводле пагаднення ў Рыбмоне (880 год) была ўсталявана мяжа паміж каралеўствамі заходніх і ўсходніх франкаў, якая праіснавала да XIV стагоддзя. Больш сур'ёзнай для дзяржавы стала пагроза ўварванняў нарманаў: з сярэдзіны IX стагоддзя нарвежскія і дацкія флатыліі рэгулярна рабавалі паўночнанямецкія землі, практычна не сустракаючы супраціўлення цэнтральнай улады. Нягледзячы на асобныя поспехі Людовіка III і Карла III, у цэлым, з-за эканамічнай слабасці дзяржавы і складанасцей з мабілізацыяй ваенных сіл, арганізаваць рашучага адпору вікінгам не ўдавалася.

Пасля смерці Карламана і Людовіка III адзіным кіраўніком каралеўства апынуўся Карл III Тоўсты.

Часовае аднаўленне адзінства імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 884 годзе адзіная Каралінгская імперыя апынулася на кароткі час адноўлена Карлам III Тоўстым, сынам Людовіка II Нямецкага. Ён у 879 годзе атрымаў у спадчыну Італію, у 881 годзе каранаваўся імператарскай каронай, а ў 884 годзе стаў і каралём Франі. Але аб'яднанне апынулася недаўгавечным. Імператар апынуўся досыць слабым кіраўніком і не змог арганізаваць адлюстраванне ўварвання вікінгаў, якія дайшлі ў 886 годзе да Парыжа. Ужо ў канцы 887 года Карл быў зрынуты, а імперыя канчаткова распалася.

У Італьянскім і Заходне-Франкскім каралеўствах прастолы занялі прадстаўнікі іншых дынастый, ва Усходне-Франкскім каралеўстве ўладу захапіў Арнульф Карынтыйскі, незаконнанароджаны сын Карламана. Акрамя таго, утварылася яшчэ незалежныя Ніжне- і Верхнебургундскай каралеўствы, а таксама шэраг іншых утварэнняў, кіраўнікі якіх былі фактычна незалежнымі.

Спадчыннікі Каралінгскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Хоць тытул імператара Захаду працягваў існаваць да 924 года (яго насіла некалькі італьянскіх каралёў), але імператарскі трон фактычна страціў свой статус. Найбольш магутным з асколкаў Каралінгскай імперыі апынулася Усходне-Франкскае каралеўства, за якім у першай палове X стагоддзя замацавалася назва каралеўства Германіі. У 962 годзе кароль Германіі Атон I Вялікі, атрымаўшы перамогу над італьянскай знаццю, быў памазаны на царства і каранаваны імперскай каронай. Гэта дата лічыцца датай утварэння Свяшчэннай Рымскай імперыі. Хоць сам Атон Вялікі, відавочна, не намерваўся засноўваць новую імперыю і разглядаў сябе выключна як пераемніка Карла Вялікага, фактычна пераход імператарскай кароны да германскіх каралёў азначаў канчатковае адасабленне Германіі (Усходне-Франкскага каралеўства) ад Заходне-Франкскага (Францыі) і фарміраванне новага дзяржаўнага ўтварэння на аснове нямецкіх і паўночнаітальянскіх тэрыторый, якое прэтэндавала на ролю спадчынніка Заходняй Рымскай імперыі. Імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі ўдалося таксама падпарадкаваць каралеўства Арэлат, якое ўтварылася ў першай палове X стагоддзя пры зліцці двух асколкаў Каралінгскай імперыі — Ніжняй і Верхняй Бургундыі.

Адзінай тэрыторыяй былой Каралінгскай імперыі, якую не змаглі падпарадкаваць кіраўнікі Германіі, было Заходне-Франкскае каралеўства, за якім пазней замацавалася назва Францыі.

Кіраўнікі Каралінгскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Імператары захаду ў 800—887 гадах
  • 800814: Карл I Вялікі (747—814), кароль франкаў з 768 года, імператар Захаду з 800 года
  • 814840: Людовік I Набожны (778—840), кароль Аквітаніі з 781 гала, імператар Захаду з 814 года, сын папярэдняга
    • 825834: Лотар I (795—855), кароль Баварыі ў 814—817 года, імператар Захаду з 817 (суправіцель бацькі ў 825—834 гадах, каранаваны ў 823 годзе), кароль Італіі з 817 года, кароль Сярэдзіннага каралеўства з 843 года, сын папярэдняга
  • 840884: Імперыя распалася на асобныя каралеўствы, тытул імператара Захаду захавалі каралі Італіі, аднак яны валодалі рэальнай уладай толькі над сваім каралеўствам. Тытул імператара ў гэты перыяд насілі:
    • 840885: Лотар I (795—855), кароль Баварыі ў 814—817 года, імператар Захаду з 817 (суправіцель бацькі ў 825—834 гадах, каранаваны ў 823 годзе), кароль Італіі з 817 года, кароль Сярэдзіннага каралеўства з 843 года
    • 850875: Людовік ІI (825—875), кароль Італіі з 843 года, кароль Праванса з 863 года, імператар Захаду з 850 года (суправіцель бацькі да 855 года), сын папярэдняга
    • 875877: Карл II Лысы (823—877), кароль Заходне-Франкскага каралеўства з 840 года, кароль Алеманіі ў 831—833 гадах, кароль Аквітаніі ў 839—843 і 848—854 гадах, кароль Італіі з 876 года, імператар Захаду з 875 года, сын Людовіка Набожнага
    • 881884: Карл III Тоўсты (839—888), кароль Усходне-Франкскага каралеўства ў 876—887 гадах (да 882 года кароль Алеманіі і Рэцыі), кароль Заходне-Франкскага каралеўства ў 884—887 гадах, кароль Італіі 879—887 гадах, кароль Латарынгіі (Карл II) у 882—887 гадах, імператар Захаду ў 881—887 гадах, унук Людовіка Набожнага
  • 884887': Карл III Тоўсты (839—888), кароль Усходне-Франкскага каралеўства ў 876—887 гадах (да 882 года кароль Алеманіі і Рэцыі), кароль Заходне-Франкскага каралеўства ў 884—887 гадах, кароль Італіі 879—887 гадах, кароль Латарынгіі (Карл II) у 882—887 гадах, імператар Захаду ў 881—887 гадах, унук Людовіка Набожнага
Імператары захаду пасля распаду Каралінгскай імперыі
Гвіданіды
Каралінгі
  • 896899: Арнульф Карынтыйскі (каля 850—899), герцаг Карынтыі з 880, кароль Усходне-Франкскага каралеўства з 887 года, кароль Латарынгіі 887—895, кароль Італіі з 896, імператар з 896, пляменнік Карла III Талстога
Базаніды

Сучасныя дзяржавы, тэрыторыі якіх уваходзілі ў склад імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Цалкам у складзе імперыі Часткова ў складзе імперыі
Каралінгская імперыя ў 843—888 гадах

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0.
  • Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. — М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6.
  • Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]