Каралінскі папугай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралінскі папугай
Karolinasittich 01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conuropsis carolinensis (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   177407
EOL   1047280

Каралінскі папугай (Conuropsis carolinensis) — вымерлая птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 32 см, крыла — 19 см, размах крыла — 55 см, даўжыня хваста 15 см. Афарбоўка апярэнне цёмна-травяшстых-зялёная. Пярэдняя частка галавы і бакі аранжава-чырвоныя. Патыліца, бакі галавы і горла жоўтыя. Вялікія рокрыўныя крылы аліўкава-зялёнага колеру з жаўтаватым кончыкам. Махавыя пёры цёмнага травяніста-зялёнага колеру, на ўнутраным апахале інтэнсіўнага пурпурна-чорнага колеру. Хваставыя пёры цёмна-зялёныя, на ўнутраным баку з чарнаватай шэра-жоўтай аблямоўкай, з ніжняга боку цёмнага шэра-жоўтага колеру, звонку чарнаватыя. Радужка шэра-бурая. Дзюба бляклая белавата-раговага колеру. Ногі жаўтавата-мяснога. Самкі больш бледнай афарбоўкі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыў ў Паўночнай Амерыцы ад Паўночнай Дакоты да Місісіпі і Фларыды, даходзячы да 42-га градусы п.ш. Быў адзіным прадстаўніком папугаевых на паўночнаамерыканскім кантыненце.

Прычыны знікнення[правіць | правіць зыходнік]

Вымер з прычыны бязлітаснага знішчэння паляўнічымі. Бесперапынныя пераследы папугая тлумачыліся шкодай, што наносілі яны палям і пладовым дрэвам. У заапарку Цынцынаці засталіся дзве апошнія асобіны. Іх звалі Ледзі Джэйн і Інкас. Але, на жаль, Ледзі Джэйн памерла летам 1917 года, а следам за ёй памёр Інкас ў лютым 1918 года. Дзікіх птушак апошні раз бачылі ў 1926 годзе ва Фларыдзе, у ваколіцах возера Акічобі, а чуткі аб сустрэчах Каралінскіх папугаяў распаўсюджваліся ў штатах Фларыда, Алабама, Джорджыя да 1938 года. Наколькі гэтыя звесткі дакладныя — невядома.