Каран

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аль-Фаціха - першая сура Карана

Кара́н (араб.: أَلْقُرآن — аль-К̣ур'ан) — свяшчэнная кніга мусульман. Слова «Каран» паходзіць ад арабскага «чытанне ўслых», «настаўленне».

Паводле мусульманскай дагматыкі Каран быў па частках атрыманы ў 610-632 прарокам Магаметам ад Бога (Алаха) праз архангела Джыбрыля (Гаўрыіла). Напісаны на арабскай мове рытмічнай пршай. У 650-655 паводле загаду халіфа Асмана — паплечніка Магамета — спецыяльная калегія на аснове тэксту Карана, запісанага сакратаром Магамета, і з улікам іншых запісаў і сведчанняў асоб, што ведалі Каран на памяць, склала спіс Карана (Асманава рэдацыя, зберагліся 2 копіі: у Сярэднян Азіі і ў Турцыі), які паступова выцесніў іншыя запісы і быў прызнаны кананічным.

Мусульмане вераць, што Каран - гэта боскае настаўленне для чалавецтва, апошняе Свяшчэннае Пісанне, спасланае Алахам. Каран - нястворанае Слова Гасподняе, вечнае сведчанне прароцтва і апошняе нябеснае адкрыццё, якое пацвердзіла праўдзівасць усіх папярэдніх Святых Пісанняў, адмяніла абвешчаныя імі законы і зацвердзіла апошняе і самае дасканалае нябеснае заканадаўства. Існуючы тэкст Карана ўключае 114 сураў (раздзелаў), размешчаных у парадку памяншэння колькасці аятаў (вершаў), якіх 6225. Паводле часу і месца паходжання суры падзяляюць на «мекканскія» (610-622, Мекка, 90 сураў) і «медынскія» (з 622, Медзіна, 24 суры). Храналагічная апавядальная і зместавая паслядоўнасць паміж сурамі, а часта і аятамі, адсутнічае.

Многія рэлігійна-філасофскія апавяданні Карана маюць агульныя (ці падобныя) з Бібліяй сюжэты, напрыклад, аб прароках Алаха ад Адама да Мухамеда, уключаючы Нуха (Ноя), Ібрагіма (Аўраама), Ісы бен Марыям (Ісуса) і інш. Іудаізм і хрысціянства разглядаюцца Каран як генетычна роднасныя ісламу нябесныя рэлігіі, якія папярэднічалі яму.

Каран з'яўляецца літаратурным помнікам і адной з найважнейшых крыніц мусульманскага права.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах