Каранацыя брытанскіх манархаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каранацыя брытанскіх манархаў — цырымонія (абрад пасвячэння), пры якой манарх Вялікабрытаніі афіцыйна карануецца і надзяляецца рэгаліямі. Гэты абрад аналагічны каранацыі, якая раней мела месца і ў іншых еўрапейскіх манархіях, якія ў наш час адмовіліся ад каранацыі на карысць цырымоній інаўгурацыі ці інтранізацыі.

Каранацыя Лізаветы II

Каранацыя звычайна адбываецца праз некалькі месяцаў пасля смерці папярэдняга манарха, бо лічыцца радаснай падзеяй, з прычыны чаго недарэчна праводзіць яе, пакуль працягваецца жалоба. Такая паўза таксама дае планіроўшчыкам дастаткова часу для завяршэння складаных механізмаў, неабходных пры падрыхтоўцы каранацыі. Напрыклад, Лізавета II была каранавана 2 чэрвеня 1953 года, хоць узышла на прастол 6 лютага 1952 года.

Цырымонія праводзіцца архібіскупам Кентэрберыйскім, вышэйшым святаром Цэрквы Англіі ў Вэстмінстэрскім абацтве. Іншыя святары і прадстаўнікі знаці (пэры Англіі) таксама ўдзельнічаюць у каранацыі; большасць удзельнікаў цырымоніі абавязаны насіць падчас яе цырыманіяльную форму ці адзенне. Каранацыю наведваюць многія іншыя ўрадавыя чыноўнікі і госці, у тым ліку прадстаўнікі замежных дзяржаў.

Ключавыя элементы каранацыі амаль не змяніліся за апошнія тысячу гадоў. Манарх на ёй «упершыню» прадстаўляецца народу і прымаецца ім. Ён ці яна пасля гэтага дае клятву абараняць закон і царкву. Пасля гэтага адбываецца памазанне манарха ялеем, увянчанне яго каронай Святога Эдуарда, і надзяленне яго рэгаліямі, пасля чаго адбываецца працэдура яго ці яе амажу. Калі манарха ўвенчваюць каронай, усе прысутныя пэры таксама надзяваюць свае кароны. Падчас каранацыі манарх сядзіць у крэсле караля Эдуарда, у якое да 1996 г. быў умантаваны Скунскі камень.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Hilliam, David (2001). Crown, Orb & Sceptre: The true stories of English Coronations. Stroud: Sutton. ISBN 0-7509-2538-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]