Караняножкі
| Поліфілетычная група пратыст | |
Amoeba proteus |
|
| Назва | |
|---|---|
|
Караняножкі |
|
| Статус назвы | |
|
Састарэлае таксанамічнае |
|
| Лацінская назва | |
|
Rhizopoda |
|
| Бацькоўскі таксон | |
| Прадстаўнікі | |
|
|
Караняножкі (Rhizopoda) — прасцейшыя жывыя арганізмы.
Цела складаецца з пратаплазмы, якая утварае часовыя вырасты рознай формы (ілжывыя ножкі). Многія караняножкі маюць ракавіну або шкілет.
Падзяляюцца на 2 тыпы (амёбы і фарамініферы). Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. Фарамініферы з'яўляюцца пародаўтваральнымі. У выкапнёвым стане сустракаюцца з дакембрыі.
Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага гамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутранага зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і іншымі ўключэннямі. Некаторыя караняножкі маюць унутраны шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэняе бясполае і палаюе. Кормяцца бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі.
Ёсць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека.
Літаратура [правіць]
- Караняножкі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. С.55
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |