Карарскі мармур

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каменяломня ў Карары

Карарскі мармур (лац.: marmor lunensis) — мармур, які здабываецца ў Апуанскіх Альпах на тэрыторыі Карары. Лічыцца адным з найкаштоўных сартоў мармуру.

Карарскі мармур

Карарскія каменяломні выкарыстоўваліся ўжо ў медным веку. У рымскую эпоху здабыча мармуру набыла вялікія маштабы. Пачынаючы з кіравання Юлія Цэзара карарскі белы мармур выкарыстоўваўся для пабудовы грамадскіх будынкаў і хат патрыцыяў. Транспартаванне ў Рым ажыццяўлялася праз порт Луні, дзякуючы якому мармур і атрымаў сваю лацінскую назву «marmor lunensis». Сярод захаваных з тых часоў аб'ектаў з карарскага мармуру — Пантэон і калона Траяна.

З V стагоддзя здабыча мармуру практычна спыняецца з-за набегаў варвараў. Пазней, дзякуючы паўсюднаму распаўсюджанню хрысціянства, мармур у вялікіх колькасцях выкарыстоўваўся для рэлігійных збудаванняў і аздаблення іх інтэр'ера. З карарскім мармурам працавалі шматлікія італьянскія архітэктары і скульптары, у прыватнасці Нікола Пізана і Джавані Пізана. Мікеланджэла асабіста выбіраў блокі для сваіх твораў, яго «Давід» высечаны менавіта з карарскага мармуру. З яго таксама выкананы фасад Сіенскага сабора і Мармуровая арка ў Лондане.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aldus Casa di Edizioni in Carrara (Hrsg.): Carta Tematica delle Cave di Carrara, 1:8000. italienisch, englisch, deutsch, französisch, o.A.
  • Karlfried Fuchs: Natursteine aus aller Welt, entdecken, bestimmen, anwenden. Callwey, München 1997.
  • Luciana und Tiziano Mannoni: Marmor, Material und Kultur. Callwey, München 1980, ISBN 3-766-70505-9.
  • Mario Pinzari: Methods, techniques and technologies for quarrying ornamental stones. In: Marble in the world, hrsg. v. Società Editrice Apuana S.r.l., Carrara 1990.
  • Dietmar Reinsch: Natursteinkunde. Eine Einführung für Bauingenieure, Architekten, Denkmalpfleger und Steinmetze. Enke, Stuttgart 1991, ISBN 3-432-99461-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]