Карась
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Карась | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Карась |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Carassius Nilsson, 1832 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых. 2 вiды: карась звычайны, або залаты (Carassius carassius), i карась сярэбраны (Carassius auratus), якi бывае 2 падвiдаў. Пашыраны ў Еўразii. Адзiн падвiд (C. a. auratus), ад якога паходзiць акварыумная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (С. a. gibelio) — ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай раслiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Карась // Праект «Наша ежа»