Кара-Багаз-Гол
| Кара-Багаз-Гол | |
| Каардынаты: | |
| Вышэйстаячая акваторыя | [[Каспійскае мора|Каспійскае мора]] |
| Краіна | |
Кара-Багаз-Гол (туркм. Garabogazköl — літаральна «возера Чорная Пашча») — заліў-лагуна Каспійскага мора на захадзе Туркменістана, злучаецца з неглыбокім пралівам шырынёй да 200 м. З-за высокай выпаральнасці плошча воднага люстэрка моцна змяняецца па сезонах.
Рэгуляванне[правіць]
Невялікая глыбіня злучальнай пратокі не дазваляе больш салёнай вадзе ў Кара-Багаз-Голе вяртацца ў Каспійскае мора - прыцёкавая вада цалкам выпараецца ў заліве без абмену з асноўным вадаёмам. Такім чынам лагуна аказвае вялікі ўплыў на водны і солевы балансы Каспійскага мора: кожны кубічны кіламетр марской вады прыносіць у заліў 13-15 млн. тон розных соляў. Штогод у заліў паступае 8-10 кубічных кіламетраў вады, пры высокіх узроўнях вады ў Каспіі - да 25 кубічных кіламетраў.
У 1980 годзе пабудавана дамба, якая аддзяляе Кара-Багаз-Гол ад Каспійскага мора, у 1984 годзе пабудавана вадапрапускное збудаванне, пасля чаго ўзровень Кара-Багаз-Гола апусціўся на некалькі метраў. У 1992 годзе праліў адноўлены, па ім вада сыходзіць з Каспійскага мора ў Кара-Багаз-Гол і там выпараецца. Дамба нанесла ўрон прамысловай здабычы мірабіліта.
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.38
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кара-Багаз-Гол- Гісторыя даследавання і засваенні Кара-Багаз-Гола
- Каспій: загадкі ўзроўня.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Туркменістана. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |