Карбід кальцыю

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Karbid vápenatý.JPG

Карбі́д кальцыю (вугляродзісты кальцый, ацэтыленід кальцыю), СаС2 — злучэнне кальцыю з вугляродам. Упершыню атрыманы Ф. Вёлерам у 1862 годзе.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Крышталічнае рэчыва. Колер тэхнічнага карбіду кальцыю ад светла-бурага да чорнага (хімічна чысты СаС2 — бясколерны). Існуе ў 3 мадыфікацыях: з кубічнай (a), тэтраганальнай (b) і трыкліннай (g)крышталічнымі рашоткамі. Шчыльнасць 2,2 г/см³, тэмпература плаўлення 2300 °С.

Бурна ўзаемадзейнічае з вадой з вылучэннем ацэтылену. Пры награванні з азотам пры тэмпературы 1100—1150 °C утварае цыянамід кальцыю (СаСN2). Пры награванні аднаўляе амаль усе металы да карбідаў або свабодных металаў. Рэагуе з разбаўленымі мінеральнымі кіслотамі і воднымі растворамі шчолачаў.

Атрыманне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Карбід кальцыю атрымліваюць пракальваннем у адкрытых і закрытых электрычных печах нягашанай вапны ў сумесі з антрацытам або коксам. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для атрымання ацэтылену, цыянаміду кальцыю, аднаўлення шчолачных металаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 113. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]