Карвет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карвет Comandante Foscari ВМС Франціі
Французскі паравы карвет Dupleix (1856—1887)

Карвет (фр.: Corvette) — клас ваенных караблёў прызначаных для вартавой і канвойнай службы, супрацьлодкавай і супрацьпаветранай абароны ваенна-марскіх баз.

У эпоху паруснага флоту:

  • Трохмачтавы ваенны карабель XVII—XIX ст. з прамым парусным узбраеннем, меў на ўзбраенні 18—30 гармат малога і сярэдняга калібру размешчаных толькі на верхняй палубе, выкарыстоўваўся для разведвальнай і пасыльнай службы. Водазмяшчэнне 460 тон і больш. У 40-х гг. XIX ст. з'явіліся колавыя, а ў канцы 60-х гг. — парусна-шрубавыя карветы.

У перыяд Другой сусветнай вайны і па цяперашні час:

  • Эскортны карабель спецыяльнай пабудовы, які з'явіўся ў ВМС ЗША і Вялікабрытаніі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Водазмяшчэнне 500—1600 тон, хуткасць 16—20 вузлоў (30—37 км/г). Узбраенне: артылерыйскія ўстаноўкі калібру 76—102 мм і зенітныя аўтаматы калібру 20—40 мм, бамбамёты і глыбінныя бомбы, абсталяваны радыёлакацыйнымі і гідраакустычнымі сродкамі паветранага і падводнага назірання. З развіццём ракетнай зброі абсталёўваюцца ракетнымі ўстаноўкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.64

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тыпы парусных суднаў