Кардамон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кардамон. Плады і насенне.
Кардамон

Кардамон (лац.: Elettaria cardamomum) — кветкавая расліна сямейства імбірныя. Пашырана ў вільготных горных лясах Паўднёвай Індыі. Культывуецца ў Індыі, Індакітаі, Паўднёвым Кітаі, на востраве Шры-Ланка. У нетрапічных краінах вырошчваецца ў аранжарэях.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кардамон - шматгадовая травяністая расліна з мясістым карэнішчам вышынёй да 1 м. Лісце ланцэтна-эліптычнае, скурыстае. Усе вегетатыўныя органы моцна пахнуць. Кветкі жоўтыя ў коласападобных суквеццях. Плод - каробачка. У насенні 3,5-7% эфірнага алею. Кардамон выкарыстоўваюць як прыправу ў кандытарскай і тытунёвай прамысловасці, медыцыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто - Кулі / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 576 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]