Кардыерыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кардыерыт
Формула (Mg,Fe)2Al4Si5O18
Сінгонія Рамбічная
Колер Сіні розных тонаў
Колер рысы Белы
Бляск Тлусты
Празрыстасць Празрысты
Цвёрдасць 7—7,5
Спайнасць Недасканалая
Злом Ракавісты, няроўны;
Шчыльнасць 2,58—2,66 г/см³
Паказчык пераламлення 1,53—1,55

Кардыеры́т[1], дыхраіт[1], вадзяны сапфір, іяліт[1], іаліт — калекцыйны мінерал, алюмасілікат магнію і жалеза, (Mg,Fe)2Al4Si5O18.

Назву атрымаў у гонар французскага горнага інжынера і геолага П’ера Луі Антуана Кардзье (фр.: Pierre-Louis-Antoine Cordier; 1777—1861), сінонімы паходзяць ад моцнага дыхраізму, падабенствам з сапфірам і фіялкавым колерам.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Колер сінявата-шэры, фіялетавы, буры, часам бясколерны. Бляск тлусты. Цвёрдасць 7—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,58—2,66 г/см³.

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне метамарфічнае, зрэдку — магматычнае[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца сыравінай у вытворчасці керамічных вырабаў. Празрыстая і сіняя разнавіднасці — ювелірны матэрыял[1].

Зноскі

  1. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]