Кардыльера-Суббетыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кардыльера-Суббетыка ісп.: Cordillera Subbética |
|
Ла-Сагра, вышэйшая кропка Кардыльера-Суббетыка |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Горная сістэма | |
| Вышыня вяршыні |
2383 м |
|
|
|
Кардыльера-Суббетыка (ісп.: Cordillera Subbética) — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.[1]
Вышэйшая кропка, Ла-Сагра дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, вышэйшыя кропкі — 2000 м.
На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб'ядноўваюцца ў адну, або Пребетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі.[2] Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Іспаніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Гібралтара. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |