Кардыльера Дамейка
| Кардыльера Дамейка ісп.: Cordillera Domeyko |
|
Кардыльера-дэ-ла-Саль, частка Кардыльеры Дамейка |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Даўжыня |
600 км |
| Вышыня вяршыні |
4278 м |
|
|
|
Кардыльера Дамейка — горны хрыбет у Андах на поўначы Чылі, у рэгіёне Антафагаста(руск.) бел., на захад ад Салар-дэ-Атакама(руск.) бел.. Даўжыня хрыбта з поўначы на поўдзень каля 600 км[1]. Самы высокі пункт — гара Cerro Quimal з вышынёю 4278 метраў. Горны ланцуг азначае ўсходнюю мяжу плоскай часткі пустыні Атакама. Кардыльера Дамейка была названа ў гонар Ігната Дамейка ў год яго смерці і з'яўляецца горным храбтом з самай нізкай вільготнасцю ў свеце[2].
Горны масіў створаны з інтрузіўных матэрыялаў.
У гэтым рэгіёне пачынаецца Лоа(руск.) бел. — самая доўгая ў Чылі рака (440 км). З-за аддалёнасці і суровых прыродных умоў Дамейка хрыбет рэдка наведваецца турыстамі і альпіністамі.
Клімат надзвычай сухі, і толькі ў ніжняй частцы некаторых далін і зморшчынах зямлі ёсць прыкметы жыцця. Горы ўтрымліваюць каштоўныя мінеральныя рэсурсы, у асаблівасці медзь і нітраты, якія выкарыстоўваюцца з сярэдзіны дзевятнаццатага стагоддзя. Таксама ў гэтым раёне ёсць радовішчы золата і серабра.
Зноскі
- ↑ Muñoz, N., Charrier, R. and Jordan, T. (July 2002). "Interactions between basement and cover during the evolution of the Salar de Atacama Basin, northern Chile". Rev. Geol. Chile. [online] 29 (1): 55–80. doi:. http://www.scielo.cl/scielo.php?pid=S0716-02082002000100004&script=sci_arttext. Retrieved on 2008-02-07.
- ↑ ASTER's Global View from Space