Карлавіцкі кангрэс, 1698 – 1699

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Карлавіцкі кангрэс 1698 – 1699 - перагаворы аб міры паміж краінамі – удзельніцамі "Свяшчэннай лігі" (Аўстрыя, Венецыянскай рэспублікай, Рэч Паспалітая, Расія) і Атаманскай Портай (Турцыя) пры пасрэдніцтве Англіі і Рэспублікі Злучаных Правінцый у мястэчку Карлавіцы (цяпер г.Срэмскі-Карлаўцы, Сербія). Адбыўся ва ўмовах шэрагу ваенных паражэнняў Турцыі ў аўстра-турэцкіх войнах XVI - XVIII ст. і польска-турэцкіх войнах XVII ст. У выніку перагавораў падпісаны 3 асобныя двухбаковыя мірныя дагаворы. Паводле дагавора ад 16 студзеня 1699 г. Рэч Паспалітая атрымала часць Правабярэжнай Украіны і падолію з крэпасцю Камянец, вярнула Турцыі 6 раней занятых малдаўскіх гарадоў (Сарокі, Сачава і іншыя). Паводле дагавораў ад 26 студзеня 1699 г. Аўстрыя атрымала Цэнтральную Венгрыю, Сяміграддзе (Трансільванію), Бачку (вобласць паміж рэкамі Ціса і Дунай), большую часць Славоніі і вярнула Турцыі правінцыя Тэмешва на р.Ціса; да Венецыі адышлі паўострав Марэя, 6 крэпасцей у Далмацыі і шэраг Іанічных астравоў. 24 студзеня 1699 г. заключана таксама расійска-турэцкае перамір’е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, што яны мелі (у тым ліку Азоў застаўся пад уладай Расіі).

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі