Карламан II
Карламан II (866 - 12 снежня 884), заходнефранкскі кароль (879 - 882) сумесна правіў са сваім братам Людовікам III. Малодшы сын Людовіка Заікі.
Бацька Карламана памёр падчас выправы супраць вікінгаў у 879 г. Карламан і Людовік сталі суправіцелямі. У сакавіку 880 г. адбыўся падзел дзяржавы. Карламану дасталіся Бургундыя і Аквітанія.
Тым часам супраць каралей паўстаў князь Базон, які ў ліпені 879 г. аб'явіў аб незалежнасці Праванса. Летам 880 г. браты выступілі супраць бунтаўнікоў і здабылі Макон, і некаторыя землі Базона. Затым аб'ядналі свае сілы з каралём усходнефранкскім Карлам Тоўстым і ў жніўні 880 г. асадзілі Вьен. Аблога працягвалася да лістапада, аднак поспеху не прынесла. Вьен быў захоплены летам 882 г.
У жніўні 882 г. памёр Людовік III і Карламан стаў адзіным каралём заходнефранкскім. Аднак каралеўства знаходзілася ў дрэнным стане, міжусобныя войны і набегі вікінгаў усё больш паслаблялі яго.
Карламан памёр падчас палявання 12 снежня 884 г. Яго пераемнік стаў Карл Тоўсты.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карламан II
| Дынастыя Каралінгаў | |
|---|---|
| Продкі |
|
| Каралі франкаў |
Піпін III Кароткі (751—768) • Карламан I (768—771) • Карл Вялікі (768—814) • Піпін († 810) • Людовік I Набожны (814—840) |
| Каралі Заходне-Франкскага каралеўства |
Карл II Лысы (843—877) • Людовік II Заіка (877—879) • Людовік III (879—882) • Карламан II (879—884) • Карл III Праставаты (893—929) • Людовік IV Заморскі (936—954) • Лотар (954—986) • Людовік V Гультай (986—987) • Карл Латарынгскі († 991) • Атон († 1002) |
| Каралі Італіі, Латарынгіі і Праванса |
Лотар I (843—855) • Людовік II Юны (855—875) • Лотар II (855—869) • Карл (855—863) • Цвентыбольд (895—900) |
| Каралі Усходне-Франкскага каралеўства |
Людовік II Нямецкі (843—876) • Карламан (876—880) • Людовік III Малодшы (876—882) • Карл III Тоўсты (876—888) • Арнульф Карынтыйскі (887—899) • Людовік IV Дзіця (899—911) |
| Каралі Аквітаніі | |
| Тоўстым шрыфтам выдзелены імператары Захаду. Курсівам выдзелены прэтэндэнты без рэальнай улады. |
|
