Карла Буанапартэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Карла Буанапартэ Carlo Buonaparte |
|
| Пасмяротны партрэт | |
| Нараджэнне: | 29 сакавіка 1746 Аяча |
|---|---|
| Смерць: | 24 снежня 1785 (39 гадоў) Манпелье |
| Дынастыя: | Банапарты |
| Бацька: | Джузэпэ Банапартэ |
| Жонка: | Летыцыя Рамаліна |
Карла Марыя Буанапартэ (Carlo Maria Bonaparte; 1746—1785) — правансальскі дваранін, адвакат і палітык, бацька Напалеона Банапарта.
Нарадзіўся ў Аяча. Малодшы з трох дзяцей юрыста Джузэпэ Буанапартэ. Карла першапачаткова пайшоў па слядах свайго бацькі, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Пізанскім універсітэце. Калі Карла было 17 гадоў, сваякі зладзілі яго шлюб з 14-гадовай Летыцыяй Рамаліна.
У 1764 г. служыў памочнікам рэвалюцыйнага лідара Паскаль Паалі, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж (да Людовіка XVI) і ў Рым (для перамоў з папам Кліментам XIII). Ён жыў на шырокую нагу і быў гарачым гульцом. Памёр падчас паездкі на вады ў Манпелье, пакінуўшы сям'ю без сродкаў да існавання.
Дзеці[правіць]
- Напалеонэ Банапартэ (1764/1765 — 17 жніўня 1765)
- Марыя Ганна Банапарт (3 студзеня 1767 — 1 студзеня, 1768)
- Жазеф Банапарт (7 студзеня 1768 — 28 ліпеня, 1844)
- Напалеон I (15 жніўня 1769 — 5 мая 1821)
- Марыя Ганна Банапарт (14 ліпеня 1771 — 23 лістапада, 1771)
- Люсьен Банапарт (21 мая 1775 — 29 чэрвеня, 1840)
- Эліза Банапарт (13 студзеня 1777 — 7 жніўня 1820)
- Луі Банапарт (2 верасня 1778 — 25 ліпеня, 1844)
- Паліна Банапарт (20 кастрычніка 1780 — 9 чэрвеня 1825)
- Караліна Банапарт (24 сакавіка 1782 — 18 мая, 1839)
- Жэром Банапарт (15 лістапада 1784 — 24 чэрвеня, 1860)