Карлсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карлсан, які жыве на даху у стакгольмскім Юнібакене

Карлсан (шведск.: Karlsson på taket - Карлсан, які жыве на даху) - літаратурны персанаж, створаны шведскай пісьменніцай Астрыд Ліндгрэн. Карлсан жыве ў маленькім доміку на даху шматкватэрнага дома ў Швецыі, у тым жа раёне, дзе жыла сама Астрыд Ліндгрэн. Лепшы сябар Карлсана - сямігадовы (на момант знаёмства з Карлсанам) Свантэ, малодшае дзіця ў сям'і Свантэсан, па мянушцы Малыш (у арыгінале Lillebror - Братка, Маленькі брат).

Апісаны ў трылогіі:

  • «Малыш і Карлсан, які жыве на даху» (1955),
  • «Карлсан, які жыве на даху, зноў прыляцеў» (1962),
  • «Карлсан, які жыве на даху, сваволіць зноў» (1968).

Характарыстыка персанажа[правіць | правіць зыходнік]

У Швецыі прозвішча Карлсан трэцяе па распаўсюджанасці. У 2008 годзе ў Швецыі былі зарэгістраваныя 201681 носьбітаў гэтага прозвішча[1]. У кнігах не згадваецца імя Карлсана, ён усюды называе сябе «проста Карлсан і ўсё".

У Карлсана на спіне - прапелер, пры дапамозе якога ён можа лятаць. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь сродкаў рулення і процідзеяння рэактыўныму моманту і насуперак таму, што прапелер больш падобны на вяслярны шруб, Карлсан можа вольна перамяшчацца па паветры, завісаць і спрытна манеўраваць.

Да матору у Карлсана ёсць глушыцель, які ён выкарыстоўвае, каб не шумець, калі лётае ў якасці прывіда. У другой кнізе згадваецца, што ў звычайнай сітуацыі матор Карлсана выдае гук, адпаведны гуку верталёта, што адзначыў і карэспандэнт з тэлебачання, калі быў у Свантэсанаў у доме і запрасіў фрэкен Хільдур Бок (шведск.: Fröken Hildur Bock) для ўдзелу ў кулінарным шоу. Карлсан часта плаціць за рэчы, якія бярэ без дазвалення, манеткамі ў 5 эрэ.

На радзіме, у Швецыі, Карлсана не любяць, лічачы яго «хамам, эгаістам, падманшчыкам, хвалько і падбухторшчыкам»[2].

Сіндром Карлсана - псіхалагічная асаблівасць дзяцей 3-7 гадоў, якім патрэбны ўяўны сябар[3].

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі