Карлукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлукі
( )
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Цэнтральная Азія
Мова чагатайская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы узбекі, уйгуры, салары

Карлукі ( , узб.: qorluqlar, уйг.: қарлуқлар, кіт.: 葛邏祿) — старажытны народ у Цэнтральнай Азіі ў VII - XIII стст. н. э.

У кітайскіх пісьмовых крыніцах карлукі ўпершыню былі зафіксаваны пад 644 г. н. э. як алтайскі народ, падначалены усходнімі цюркітамі. Мяркуецца, што назва карлукаў паходзіць ад наймення ракі, прытока ракі Іртыш. Падзяляліся на тры племені.

У VIII ст. заснавалі дзяржаву ў Цэнтральнай Азіі, якая ахоплівала тэрыторыі Кыргызстана, паўночнага Таджыкістана, усходняга Узбекістана, паўднёва-усходняга Казахстана. У 751 г. выступілі як саюзнікі кітайцаў супраць арабаў у бітве на рацэ Талас, аднак у выніку перайшлі на бок арабаў. У 960 г. прынялі іслам. У 1211 г. добраахвотна падпарадкаваліся манголам.

Да нашчадкаў карлукаў адносіць сябе частка ўзбекаў і ўйгураў. Лічыцца, што чагатайская мова, на якой разўмаўлялі карлукі, стала асновай старажытнаўзбекскай, старажытнаўйгурскай і саларскай моў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]