Карліс Улманіс
Карліс Улманіс (латыш. Kārlis Augusts Vilhelms Ulmanis; 23 жніўня (4 верасня) 1877 — 20 верасня 1942) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі ў 1934—1940 гадах.
Вучыўся ў Лейпцыгскім сельскагаспадарчым інстытуце (Германія) і ўніверсітэце Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 намеснік камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі Латвійскі сялянскі саюз (красавік 1917). У лістападзе 1918 — чэрвені 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм'ер-міністр (у 1925—26, 1931, сакавік 1934 — чэрвень 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзяржаўны пераварот і стаў дыкгатарам, з красавіка 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў Латвіі. У ліпені 1940 ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр у турме г. Краснаводск (Туркменістан).
Літаратура[правіць]
- Ульманіс // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
|
|
||
|---|---|---|
| 1922—1940 | Яніс Чакстэ (1922—1927) • Густаўс Земгалс (1927—1930) • Альбертс Квіесіс (1930—1936) • Карліс Улманіс (1936—1940) | |
| З 1993 года | Гунціс Улманіс (1993—1999) • Вайра Віке-Фрэйберга (1999—2007) • Валдзіс Затлерс (2007 — 2011) • Андрыс Берзіньш (2011 — с.ч.) | |