Карл Аўгуст Нільсен
| Карл Нільсен | |
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Карл Аўгуст Нільсен |
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння |
Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ |
| Дата смерці |
3 кастрычніка 1931 (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Дацкае таварыства Карла Нільсена | |
Карл Аўгуст Нільсен (дацк.: Carl August Nielsen; 9 чэрвеня 1865, Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ - 3 кастрычніка 1931, Капенгаген) — дацкі кампазітар, скрыпач, дырыжор і педагог, адзін з найбуйнейшых дзеячоў дацкай культуры. Лічыцца заснавальнікам сучаснай дацкай кампазітарскай школы.
Творчасць[правіць]
Нільсен - аўтар больш за 160 твораў, сярод якіх вылучаюцца шэсць сімфоній (найбольш вядомыя Чацвёртая, і Пятая). Гэта галоўны жанр у творчасці кампазітара, найбольш поўна раскрывае эстэтычныя пазіцыі Нільсена, яго бачанне свету. Ад сімфоніі да сімфоніі адбываецца творчая эвалюцыя стылю, выяўляюцца яго характэрныя асаблівасці.
Важнае месца ў творчасці кампазітара займае жанр канцэрту. Напісаны ў 1911 годзе канцэрт для скрыпкі створаны пад уплывам рамантычных традыцый. Таксама папулярныя канцэрты Нільсена для флейты (1926) і кларнета (1928) з аркестрам, якія ўваходзяць у рэпертуар музыкантаў да нашых дзён.
У Даніі шырока вядомыя камерныя і вакальныя творы Нільсена.
Літаратура[правіць]
- Schousboe, Torben (1980). "Nielsen, Carl (August)". In Sadie, Stanley. The New Grove Dictionary of Music and Musicians. London: Macmillan. ISBN 0-333-23111-2.
- Latham, Alison (1994). "Nielsen, Carl (August)". In Sadie, Stanley. The Grove Concise Dictionary of Music. New York: W W Norton. ISBN 0-393-03753-3.
- Bourne, Joyce (1996). "Nielsen, Carl". In Kennedy, Michael. The Concise Oxford Dictionary of Music (Fourth ed.). Oxford University Press. ISBN 0-19-280037-X.
- Fanning, David (1992). "Nielsen, Carl (August)". In Sadie, Stanley. The New Grove Dictionary of Opera. London. ISBN 0-333-73432-7.
Спасылкі[правіць]
- Поўны акадэмічны збор сачыненняў (1998-2009)
- Дацкае Таварыства Карла Нільсена (дацк.) (англ.)
- Каталог сачыненняў Нільсена (на англійскай мове)
- Карл Аўгуст Нільсен: Ноты твораў на International Music Score Library Project
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
