Карл Вайпрэхт
Карл Вейпрэхт | |
---|---|
ням.: Carl Weyprecht | |
Род дзейнасці | палярны даследчык, картограф |
Дата нараджэння | 8 верасня 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1881 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Аўстра-Венгрыя |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Вайпрэхт (8 верасня 1838, Кёніг, Гесэн -28 сакавіка 1881, Міхельштат, Гесэн) — аўстрыйскі палярны даследчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1872-74 разам з Ю. Паерам узначальваў экспедыцыю на судне "Тэгетхоф", якая павінна была прайсці Паўночна-ўсходнім праходам з Баранцава мора да Берынгава праліву. Ля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі. Падчас 372-сутачнага дрэйфу на поўнач і паўночны ўсход была адкрыта зямля, названая ад імя аўстрыйскага імператара Зямлёй Франца-Іосіфа. За час зімовак Вайпрэхт зрабіў каштоўныя навуковыя назіранні ў галіне геафізікі і вывучаў прыроду палярных льдоў.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Die 2 Österreich-Ungarische Nordpolar-Expedition unter Weyprecht und Payer, 1872-74, "Petermanns geographische Mitteilungen", Gotha, 1875, Bd 21, № 2.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Гесэне
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Гесэне
- Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Ганаровыя грамадзяне Мукачэва
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Памерлі 28 сакавіка
- Падарожнікі Аўстрыі
- Памерлі ад туберкулёзу