Карл Густаў Юнг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Густаў Юнг
Артыкулы на тэму
Псіхааналіз
Псіхааналіз

Канцэпцыі
Псіхасексуальнае развіццё
Псіхасацыяльнае развіццё
СвядомасцьПерадсвядомасць
Неўсвядомленая
Псіхічны апарат
ЯноЯЗвыш-Я
ЛібідаВыцясненне
Аналіз сноў
Ахоўны механізм
ПераносСупраціўленне
Персаналіі
Альфрэд Адлер
Эрык ЭрыксанГанна Фрэйд
Зігмунд Фрэйд
Карэн ХорніЭрых Фром
Карл Густаў Юнг
Мелані Кляйн
Хайнц Кохут
Жак ЛаканОта Ранк
Гары Стэк Саліван

Тэорыі
Селф-псіхалогія
Эга-псіхалогія

Карл Густаў Юнг (ням.: Carl Gustav Jung) (26 ліпеня 18756 чэрвеня 1961) - швейцарскі псіхолаг, стваральнік "аналітычнай псіхалогіі". У 1913 годзе заснаваў школу аналітычнй псіхалогіі - аднаго з кірункаў глыбіннай псіхалогіі (тэндэнцыі, устаноўкі, схаваныя за "паверхняй" свядомасці, у "глыбінях" індывіда). Развіваў ідэі пра пракалектыўныя формы псіхічнага, так званыя "архетыпы калектыўнага бессвядомага". Стварыў вучэнне пра чалавечыя тыпы, у аснову якога паклаў ідэі індывідуалізацыі і змены ўстановак асобы (установачныя тыпы). Ён лічыў, што на архетыпічнай аснове грунтуюцца ўсе вялікія ідэі, і калі б усе традыцыі ў свеце былі страчаны адразу, то наступныя пакаленні ўсю міфалогію і гісторыю рэлігій пачалі б спачатку. Ірацыяналістычныя і містычныя бакі яго канцэпцыі выкарыстаны для аргументацыі тэалагічных канцэпцый, для абгрунтавання абстрактнага мастацтва і доказу бессвядомага характару мастацкай творчасці. Разам з тым працы Юнга садзейнічалі з'яўленню даследаванняў па параўнальнай міфалогіі, набыла вядомасць яго канцэпцыя псіхалагічных тыпаў. Асноўныя працы: "Сімвалы пераўтварэння", "Псіхалагічныя тыпы", "Адносіны паміж Я і бессвядомым"; яго зборы твораў выдадзены ў 17 тамах у 1958 - 1976 гг. у Штутгарце.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах