Карл Манэ Георг Сігбан
| Карл Манэ Георг Сігбан | |
| шв.: Karl Manne Georg Siegbahn | |
Шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
26 верасня 1978 (91 год) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Карл Манэ Георг Сігбан, таксама Зігбан[1] (шв.: Karl Manne Georg Siegbahn; 3 снежня 1886, Эрэбру, Швецыя - 26 верасня 1978, Стакгольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1924) «за адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі».
Біяграфія [правіць]
Манэ Сігбан нарадзіўся ў сям'і станцыйнага наглядчыка шведскай чыгункі Нільса Рэйнхальда Георга Сігбана і яго жонкі Эмы Сафіі Мацільды (нар. Цэтэнберг). У 1906 г. Сігбан паступіў ва ўніверсітэт Лунда, які ён скончыў ў 1911 г. абаронай доктарскай дысертацыі па тэме «Вымярэнне магнітнага поля». Ужо з 1907 па 1911 гг. Сігбан працуе асістэнтам прафесара Іагана Рыдберга. Пасля абароны дысертацыі Сігбан становіцца дацэнтам і ў 1915 г. прафесарам. Пасля смерці Рыдберга ў 1919 г. Сігбан займае яго кафедру. У 1923 г. Сігбан пераходзіць ва Упсальскі ўніверсітэт і ў 1937 г. становіцца прафесарам-даследчыкам ў Каралеўскай Шведскай Акадэміі Навук. З 1938 па 1947 гг. Сігбан - прэзідэнт міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP).
У 1914 г. Сігбан пабраўся шлюбам з Катрын Хегбом. Бацька двух сыноў: Бо (1915), які зрабіў кар'еру дыпламата і Кай (1918), які стаў фізікам і атрымаў ў 1981 г. Нобелеўскую прэмію.
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча Сігбан і Зігбан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.365.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Рэнтген (1901) • Лорэнц / Зееман (1902) • Бекерэль / П. Кюры / М. Кюры (1903) • Рэлей (1904) • Ленард (1905) • Томсан (1906) • Майкельсан (1907) • Ліпман (1908) • Марконі / Браўн (1909) • Ван-дэр-Ваальс (1910) • Він (1911) • Дален (1912) • Камерлінг-Онес (1913) • фон Лаўэ (1914) • У. Г. Брэг / У. Л. Брэг (1915) • Баркла (1917) • Планк (1918) • Штарк (1919) • Гіём (1920) • Эйнштэйн (1921) • Н. Бор (1922) • Мілікен (1923) • Сігбан (1924) • Франк / Герц (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |