Карл Мэлоўн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Мэлоўн

Карл Энтані Мэлоўн (англ.: Karl Anthony Malone; нар. 24 ліпеня 1963 года ў Самерфілдзе, штат Луізіяна) — знакаміты амерыканскі баскетбаліст.

Быў задрафтаваны ў 1985 годзе, у першым раўндзе пад 13-м нумарам. Гулец клубаў НБА «Юта Джаз» (1985-2003) і «Лос-Анджэлес Лэйкерс» (2003-2004). Алімпійскі чэмпіён 1992 і 1996 гг. 3-разовы фіналіст сезону НБА (1997, 1998, 2004), 2-кратны MVP сезону (1997, 1999), 2-кратны MVP Матчу Усіх Зорак (1989, 1993), 13-кратны удзельнік матчу Усіх зорак (1988-1998, 2000-2001). Ён уваходзіць у лік 50 лепшых гульцоў за ўсю гісторыю Асацыяцыі. Сябра Залы Славы НБА (1999).