Карл Роберт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Роберт
венг.: Károly Róbert
Карл Роберт
Coa Hungary Country History Charles I (1310-1342).svg
Герб Карла Роберта
кароль Венгрыі
12 ліпеня 1312 — 16 ліпеня 1342
(пад імем Карл I Роберт)
Каранацыя: 27 жніўня 1310
Папярэднік: Ласла V Чэх
Пераемнік: Людовік I Вялікі
 
Нараджэнне: 1288({{padleft:1288|4|0}})
Неапаль
Смерць: 16 ліпеня 1342({{padleft:1342|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
Вішэград, Венгрыя
Род: Анжуйская
Бацька: Карл Мартэл
Маці: Клеменцыя Габсбургская
Жонка: Марыя Бытамская
Беатрыса Люксембургская
Елізавета Польская

Карл Роберт (венг.: Károly Róbert; 1288, Неапаль — 16 ліпеня 1342, Вішэград, Венгрыя) — кароль Венгрыі з 1301 года (1-ы раз), з 10 кастрычніка 1307 года (2-гі раз) (1-я каранацыя 15 чэрвеня 1309 года, 2-я — 27 жніўня 1310 года).

Паходзіў з неапалітанскай лініі Анжуйскага дому. Карл Роберт быў сынам тытулярнага караля Венгрыі Карла Мартэла Анжуйскага (1271—1295) і Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293). Меў дзвюх сясцёр: Беатрысу, дафіну В'енскую і Клеменцыю, якая стала каралевай Францыі.

Атрымаў кіраванне пасля працяглай барацьбы з двума прэтэндэнтамі (Вацлавам III Чэшскім і Атонам III Баварскім), а таксама ўнутранай алігархіяй, якая ўзначальвалася Матэ Чакам, Пятром Пэтуні і Аба Амадэем. Утаймаваў рух баронаў, шмат разоў вёў войны з Венецыяй, якой вымушаны быў саступіць Далмацыю, і з Сербіяй.

У 1327 годзе абвясціў горную рэгалію каралеўскай прэрагатывай.

Заваявальны паход супраць Валахіі (1330) не атрымаўся, а смуты па пераходзе ў спадчыну прастола ў Неапалі паставілі караля і Венгрыю ў цяжкае становішча. Тым не менш, яму атрымалася дамагчыся для свайго сына Андрэя рукі спадчынніцы неапалітанскага прастола Джаванны I, а для Людовіка — абвяшчэнныя яго спадчыннікам польскага караля Казіміра (1339).

Шлюбы[правіць | правіць зыходнік]

Карл Роберт быў жанаты тройчы:

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Карл Роберт быў намаляваны на банкноце 200 венгерскіх форынтаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Бела V
Кароль Венгрыі
13081342
Пераемнік:
Людовік I Вялікі
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).